Субота, 21.12.2024, 20:39 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Сакавік » 3 » Дата ў гісторыі: 945 гадоў таму адбылася бітва на Нямізе
10:31
Дата ў гісторыі: 945 гадоў таму адбылася бітва на Нямізе
Як паведамляе агенства "Мінск-Навіны"
2 сакавіка, 16:34, Зьміцер Ісайчук

3 сакавіка 1067 года адбылася бітва на Нямізе, у сувязі з чым ў летапісе «Аповесць мінулых гадоў» упершыню згаданы Менск.

Як нагадвае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», датай заснавання горада лічыцца першае яго пісьмовае згадваньне.

Падзеі таго дня апісаны так: «У год 6575 (1067). Падняў раць у Полацку Ўсяслаў, сын Брачыслава, і заняў Ноўгарад. Трое ж Яраславічаў: Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад, сабраўшы воінаў, пайшлі на Ўсяслава ў моцны мароз. І падышлі да Менска, і меняне зачыніліся ў горадзе. Браты ж гэтыя ўзялі Менеск і перабілі ўсіх мужоў, а жонак і дзяцей захапілі ў палон і пайшлі да Нямігі, і Усяслаў пайшоў супраць іх. І сустрэліся праціўнікі на Нямізе месяца сакавіка ў 3-ы дзень; і быў сьнег вялікі, і пайшлі адзін на аднаго. І была сеча жорсткая, і многія загінулі ў ёй, і адолелі Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад, Усяслаў жа зьбег. Затым месяца ліпеня ў 10-ы дзень Ізяслаў, Сьвятаслаў і Ўсевалад, пацалаваўшы крыж сумленный Усяславу, сказалі яму: "Прыйдзі да нас, ня створым табе зла». Ён жа, спадзеючыся на іх крыжацалаваньне, пераехаў да іх у ладдзі праз Дняпро. Калі ж Ізяслаў першым увайшоў у намёт, схапілі тут Усяслава, на Ршы ў Смаленска, пераступіўшы  крыжацалаваньне. Ізяслаў жа, прывёўшы Ўсяслава ў Кіеў, пасадзіў яго ў цямніцу з двума сынамі».
Праглядаў: 2081 | Дадаў: DzedFyodar | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]