МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Галоўная » 2012 Чэрвень 11 » Пасольства Швецыі ў Мінску займае будынак у гістарычным цэнтры сталіцы
Падзяліцца:
13:51 Пасольства Швецыі ў Мінску займае будынак у гістарычным цэнтры сталіцы | |
З першай паловы XIX стагоддзя засялялася купцамі і заможнымі мяшчанамі. З 1872 года мінскія губернатары ездзілі па ёй з чыгуначнага вакзала да сваёй рэзідэнцыі, што месьцілася на Саборнай плошчы (сёньня – плошча Свабоды). У 1941–1944 гадах, у час нямецкай акупацыі, вуліца ператварылася ў Кірхенштрасэ, а беларусы паміж сабой называлі яе вуліцай Рагнеды. Таямніцы незвычайнай камяніцы на Рэвалюцыйнай, 15 Камяніца ўяўляе сабой твор архітэктуры пачатку XIX стагоддзя, што ўзводзіўся рукамі мясцовых рамеснікаў і стаў узорам іх будаўнічага майстэрства. Будынак ня быў падобным да іншых і да канца 1930-х гадоў захаваў сваю першапачатковую ўнутраную планіроўку і знешні выгляд. Пазьней адбыліся толькі нязначныя змены. Калі была ўзьведзена камяніца – дакладна невядома. Доўгі час на вуліцы, як і ва ўсім горадзе, панавала драўляная забудова. Пажары 1809 і 1812 гадоў істотна спустошылі яе. Таму невыпадкова будынак на месцы сучаснага быў зафіксаваны толькі на плане Менску 1833 года. Каменныя сьцены ўратавалі яго ад знішчальных пажараў 1835 і 1881 гадоў. У розныя часы ў гэтым будынку знаходзіліся: прыёмнік для беспрыкутных, Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), Беларуская акадэмія навук, следчы ізалятар Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС), аўтамабільная інспекцыя Менску, Менскае адраснае бюро, Менскае гарадское ўпраўленьне міліцыі, нацыянальны навукова-асьветны цэнтр імя Ф. Скарыны, згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» і іншыя арганізацыі. З верасня 2005 года ў Менску працавала аддзяленьне пасольства Швецыі. У чэрвені 2008 года рашэньнем шведскага ўрада яно было ператворана ў самастойнае пасольства. Першым Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, які стала жыве і працуе ў Менску, стаў Стэфан Эрыксан. З пачатку 2012 года пасольства Швецыі займае будынак з незвычайнай гісторыяй па вуліцы Рэвалюцыйнай, 15. Артыкул сайта: http://www.tio.by | |
|
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |