Субота, 21.12.2024, 20:36 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Сакавік » 2 » Піўная гісторыя Беларусі ў фактах і ілюстрацыях
11:59
Піўная гісторыя Беларусі ў фактах і ілюстрацыях

Як паведамляе АНТ (сюжэт глядзець па спасылцы):

У Менску адчыніў дзверы першы беларускі музэй аб піве з экскурсійным маршрутам па найстарэйшаму ў краіне піўзаводу.

Паўтара стагоддзі таму тут быў невялікі драўляны бровар. Сёння пра яго сьведчаць толькі некаторыя з сотні экспанатаў унікальнай калекцыі. Гэта старыя піўныя бутэлькі, этыкеткі, коркі.

Рухаючыся па вузкіх пераходах гістарычнага будынка, наведвальнікі маршруту нібы акунаюцца ў мінулае. Вакол - фрагменты драўляных бочак і піваварнага начыньня, на сьценах архіўныя фотаздымкі, а пакоі падзяляюць старадаўнія дзьверы, якія не зьмянілі свайго выгляду за сотню гадоў. Ёсьць асобная заля для правядзеньня спецыялізаваных выстаў, сустрэч півавараў, а таксама - калі дазваляе ўзрост - дэгустацыі пеннага напою.

(Піўзавод "Аліварыя" на старонцы нашага сайта тут)

Праглядаў: 1307 | Дадаў: DzedFyodar | Тэгі: Аліварыя | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]