МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Асобныя аб'екты » Дзіцячая чыгунка |
Менская дзіцячая чыгунка імя К.Заслонава.
Чыгуначнае палатно даўжынёй 3,8 км працягнулася ўздоўж парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў. У поўным валоданьні дзяцей знаходзіцца 2 лакаматыва і 6 вагонаў. На дзіцячай чыгунцы 3 станцыі: Заслонава, Піянерская і Сасновы бор. Дзіцячая чыгунка - гэта ня толькі займальныя паездкі юных менчукоў і гасцей горада. Гэта далучэньне дзяцей да тэхнікі, замацаваньне ведаў, любоў і павага да працы. На Менскай дзіцячай чыгунцы працаваў паравоз Кп4-465, які быў перавезены сюды ў 1957 годзе, праз два гады пасьля яе адкрыцьця, на падмену паравозу серыі 159 №232. Паравоз 159-232 працаваў да Менскай дзіцячай чыгункі у Прыбалтыцы і, па недакладных данных, некаторы час на Менскай гарадской вузкакалейцы, разабранай да 1954 года. Менавіта з яе рэшткаў і пабудавана дзіцячая чыгунка на новым месцы. За мінулыя гады ўмацавалася матэрыяльна-тэхнічная база дзіцячай чыгункі. Зроблены капітальны рамонт вакзала самай прыгожай станцыі Заслонава. Сьцены і падлога будынка выкладзеныя з мармуру і граніту. Заменена ацяпляльная сістэма, вокны і дзверы. Рэканструяваны і капітальна адрамантаваны вакзал станцыі Піянерская. Плошча будынка павялічана ў два разы, падведзена цэнтральнае ацяпленне. 23 Ліпеня 1987 года стаў знамянальным днём у гісторыі дзіцячай чыгункі. Была ўведзена ў эксплуатацыю аўтаблакоўка і электрычная цэнтралізацыя. З гэтага дня юныя чыгуначнікі сталі кіраваць рухам цягнікоў таксама, як іх старэйшыя таварышы на магістральнай жалезнай дарозе. У гэтым жа годзе быў атрыманы новы цеплавоз ТУ-7А і шэсць вагонаў. 1955 год. Дзіцячая чыгунка (у форме галоўны інжэнер адзела капітальнай будоўлі Упраўленьня чыгункі). Дзіцячая чыгунка. Станцыя Заслонава. Адпраўленьне цягніка. Манэўры паравоза 159-ай серыі, Каломенскага заводу №232, ля разваротнага кальца каля станцыі Сасновы Бор. Поезд з цягніком ТУ2 №113 адпраўляецца ад станцыі "Парк Культуры". Фота з буклета «Минск. Цветные фотографии». 1968 год. Цеплавоз ТУ2 №113 у платформы станцыі "Парк Культуры". Фота 1970-х гадоў з асабістага архіва Томаса Алтбергса. Цеплавоз ТУ2 №113 у платформы станцыі "Парк Культуры". 1970 год. Паштоўка з асабістага архіва Н.А.Ермалаева. Станцыя імя К.Заслонава Дзяжурная па станцыі Заслонава сустракае цягнік. Дзяжурны па станцыі "Заслонава". 1980 год. Цягнік на станцыі "Заслонава", 1988-1990 гады. Цягнік на станцыі "Заслонава", 1988-1990 гады. Пярон станцыі "Заслонава". 1989 год. Пярон станцыі "Заслонава". 1989 год. Вакзал станцыі "Заслонава". 1999 год. Фота Алены Кіпарук. Стрелачны пост, развілка на станцыю Заслонава. | |
Праглядаў: 2558 | Каментары: 3
| Тэгі: |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 3 | |||||||
|