МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Плошчы » Юбілейная |
плошча Юбілейная
Плошча Юбілейная. Былыя назвы: На месцы Юбілейнай плошчы збіраліся кірмашы. Сваю назву плошча атрымала ад помніка, усталяванага каталіцкім духавенствам ў 1826 годзе. Юбілей звязаны з гісторыяй хрысціянства. У 1825-м годзе адзначалася 1500-годдзе Нікейскага (Першага Сусьветнага) сабора, якi зацьвердзiў галоўныя догмы і сымбалі хрысціянскай веры. Тата рымскі Леў XII абвясьціў гэты год юбілейным. У беларускіх касьцёлах сьвяты праходзілі ў 1826 годзе. Тады ж на ўскраіне Менску з'явіўся і помнік, які даў плошчы назву, якая і захавалася да нашых дзён. Тоькі на кароткі час нямецкай акупацыі яна насіла назву Заходняя плошча.
| |
Праглядаў: 1530
| Тэгі: |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |