МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Плошчы » Мясьнікова |
Плошча Мясьнікова. На плошчы калісь стаялі драўляная прывакзальная царква чыгуначнікаў і каменная царква Маці Божай Казанскай. Першапачаткова на скрыжаваньні вуліц Захар'еўскай і Новамаскоўскай паставілі часоўню. Драўляную царкву пабудавалі побач з капліцай ў 1890 годзе на ўнёскі працаўнікоў чыгункі. Называць яе сталі прывакзальнай ці чыгуначнай. Ў 1903 годзе, паміж капліцай і драўлянай царквой пабудавана каменная царква Маці Божай Казанскай. Каменная царква зьнесеныя за саветамі пасьля вайны 1941-1945, драўляная дастаяла да 1962-1963 гадоў. Злева - капліца, справа - драўляная прывакзальная царква. Лявей часоўні пачынаецца вуліца Нова-Маскоўская, справа - Захар'еўская. Конка ў раёне Заходняга моста. Рэйкі конкі з'ядналі Берасьцейскі й Віленскі вакзалы. У цэнтры - капліца, лявей - драўляная прывакзальная царква. Пазней, ў 1903 годзе, паміж часоўняй і драўлянай царквой будзе пабудавана каменная Казанская царква. (з архіва Беларускай чыгункі) Капліца й чыгуначная царква, на рагу вуліц Захар'еўскай і Нова-Маскоўскай. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.) Позірк на скрыжаваньне Захар'еўскай і Новамаскоўскай вуліц і Казанскую царкву ад чыгуначнага пуцеправода. Паштоўка пачатку 20-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.) Царква Маці Божай Казанскай. Казанская (Чыгуначная) царква. Паштоўка пач. ХХ ст. (крыніца: http://www.polona.pl) Сьвята-Казанская царква была пабудавана ў 1903 годзе на пляцоўцы ля заходняга чыгуначнага моста. Так выглядала плошча Мяснікова (кут Захар'еўскай і Новамаскоўскай) пасьля зносу каменнай царквы. Драўляную царкву яшчэ не чапалі. Малюнак Анатоля Наліваева. Фота Юліі Дарашкевіч. Так плошча Мясьнікова выглядала недзе ў 1970-я гады. (крыніца: ctv.by) Позірк на плошчу Мясьнікова з даху дома №78. На плошчы і вуліцы Савецкай яшчэ ляжыць брук. Вакол камня шчэ не нарасьлі елкі. | |
Праглядаў: 2886
| Тэгі: |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |