Субота, 23.11.2024, 09:07 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Праспекты » Незалежнасьці

пр.Незалежнасьці - дом №11 - гасьцініца "Мінск"

Праспект Незалежнасьці. Дом №11.
Гасьцініца "Мінск". Год пабудовы: 1957. Праект архітэктара Г.Баданава.


Есьць меркаваньне, што на месцы, дзе зарас стаіць гасьцініца "Мінск", у часе вайны 1941-1945 і крыху пасьля яе, быў кінатэатар з назовам "Першы".

"У Менску ваенных і пасьляваенных гадоў меўся асобы кінатэатар "Першы". Гэта зборна-шчытавая пабудова з'явілася пры немцах на месцы сучаснай гасьцініцы "Мінск" у цэнтры сталіцы" - паведамляе http://naviny.by.

Здымак прыкладна адносіцца да 1949 года.

кінатэатар "Першы", 1949 год


Позірк на Захар'еўскую вуліцу ад сучаснай плошчы Незалежнасьці. Сёньня на месцы, што мы бачым прама на здымку, стаіць гасьцініца "Мінск". Адпаведна прадубляваць здымак немагчыма, бо ракурс такі, што сёньня мы б стаялі упёршыся носам ў сьцяну гасьцініцы.
Адзіны з дамоў на паштоўцы, што захаваўся, гэта трохпавярховы дом злевага краю і сёньня яго адрас: вул.Валадарскага, 12. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Позірк на Захар'еўскую вуліцу

Пасьля вайны 1941-1945 гадоў на месцы гасьцініцы "Мінск" праходзілі рэйкі трамвая, але вялі ўжо ў іншы бок, на вуліцу Валадарскага.

на месцы гасьцініцы "Мінск"


У 1957 годзе па праекце архітэктара Г.Баданава пабудаваны будынак сучаснай гасьцініцы "Мінск".

Катэгорыя: Незалежнасьці | Дадаў: DzedFyodar (01.02.2012)
Праглядаў: 1452 | Тэгі: гасьцініца Мінск | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]