МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Камсамольская |
Вуліца Камсамольская (ад 1944 года) Былыя назвы: Зямельныя працы на адрэзку паміж вул. Рэвалюцыйная і Інтэрнацыянальная. У трэцім доме справа сёньня крама "Швайцарскія гадзіньнікі". Ад вул. Інтэрнацыянальнай у бок Савецкай (пр.Незалежнасьці). Злева - кінатэатр "Перамога". Бакавы фасад будынка (арх. М.Бакланаў, І.Лангбард). Разлічаны больш чым на 500 гледачоў кінатэатр адкрыты ў лістападзе 1950-га. У тым раёне, дзе ён стаіць і дагэтуль, калісьці былі сад і каменная сьцяна жаночага Праабражэнскага манастыра (да 1872 г. - кляштара бенедыкцінак). Багадзельная (Камсамольская) вуліца ў бок Нямігі. (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001) Кавалак паміж вуліцамі Няміга (злева) і Інтэрнацыянальнай (справа). Зарас рэканструяваны. Знята ў 1968 г. Фота Валожынскага В.Г. Вуліца Камсамольская на выхадзе да Нямігскай, дамы якой бачныя на заднім плане. 1946 год. (В.І.Каляда "Мінск. Учора і сёння", Мінск, "Беларусь", 1998) Злева - ідзе падрыхтоўка для будаўніцтва кінатэатра "Перамога". Справа, у доме на рагу Камсамольскай і Інтэрнацыянальнай, знаходзілася рэстарацыя першага разраду "Зара". | |
Праглядаў: 3062 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |