Пятніца, 22.11.2024, 21:13 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Казанская царква

Царква Маці Божай Казанскай. Сьвята-Казанская (Чыгуначная) царква.


Прывакзальная каменная Казанская царква была пабудавана ў 1903 годзе, паміж часоўняй і старой драўлянай царквой ля заходняга чыгуначнага маста і знаходзілася на рагу вуліц Захар'еўскай (Савецкая) і Новамаскоўскай (Мяснікова). Храм быў пабудаваны ў візантыйскім архітэктурным стылі і меў пышнасьць сабора. Храм, акрамя галоўнага, меў яшэ адзін прастол у імя мітрапаліта Маскоўскага сьвяціцеля Алексія. У сувязі з пабудовай новага Сьвята-Казанскага храма былую драўляную царкву, якая аказалася ў сотне метраў ад новай, скарысталі для захоўваньня царкоўных прылад.

Царква перажыла абедзве вайны 19-га стагодззя і быра зруйнавана саветамі недзе ў 1961-1962 гадах. Пры гэтым, у міжваенны час царква была перароблена ў клуб чыгуначнікаў.

У Сьвята-Казанскай царкве службы вяліся як пасьля рэвалюцыі, так і пасьля вайны 1941-1945 гадоў. Ля сьцен аспіды былі выдзелены месцы, дзе праводзілі пахаваньні. 
Ад 1930 года да 1941 года царква не працавала, нейкі час была перароблена ў чыгуначны клуб. Яе лішылі ўсіх царкоўных атрыбутаў, пазьнімалі крыжы. У драўлянай, старой, царкве быў адкрыты клуб для глуха-нямых.

Апасьля у 1945 годзе, калі службы наноў пачалісь, царква становіцца архіерэйскай. 

Богаслуженьні, якія зьбіралі шмат вераючых, праводзіліся ў ёй да 1961-1962 гадах, калі царква была зачынена канчаткова і зруйнавана.

Цяпер царква не існуе. Сучаснае месца яе знаходжаньня - плошча Мясьнікова, частка клумбы і дарогі.


Комплекс з капліцы, драўлянай прывакзальнай царквы і каменнага храма Маці Божай Казанскай разьмяшчаліся адна за адной і ўяўлялі грандыёзнае відовішча. Паштоўка пачатку 20-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Комплекс з капліцы, драўлянай прывакзальнай царквы і каменнага храма Маці Божай Казанскай 


Клюб чыгуначнікаў у будынку былой царквы. Здымак 1933 г.

Клюб чыгуначнікаў у будынку былой царквы


Разрабаваная Казанская царква. (крыніца здымка: http://minsk-old-new.com)

Казанская царква.


Убраснтва драўлянай Казанскай царквы, Фота 1957 года. (крыніца здымка: http://minsk-old-new.com)

Убраснтва драўлянай Казанскай царквы

Падзяліцца: