Пятніца, 22.11.2024, 20:40 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Нямецкая Кірха

Лютэранская царква-кірха.

У 1846 годзе на Захар'еўскай вуліцы (пр. Незалежнасьці) пабудавалі ўнушальных памераў лютэранскую царкву-кірху, на месцы згарэўшай. У тым годзе ў Менску пражывала каля 24 тысяч жыцеляў, сярод якіх - ня мала немцаў. Яны і збудавалі гэты храм. Стаяла яна там, дзе цяпер разьмяшчаецца кавярня і спуск на станцыю мэтро "Кастрычніцкая". Цяпер на гэтым месцы жылы дом з рэстаранамі (пр.Незалежнасьці, 22). (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Лютэранская царква-кірха.


Нямецкая Кірха на старых паштоўках пачатку 20-га стагодззя. (крыніца: http://www.polona.pl)

Нямецкая Кірха на старых паштоўках


А потым прыйшлі саветы і перабудавалі кірху пад першы у Беларусі дзіцячы гукавы кінатэатр "Новости дня". Ён быў змешчаны ў былым будынку лютэранскай кірхі на Савецкай вуліцы побач з кінатэатрам "Чырвоная зорка". Здымак 1936 года.

кінатэатр "Новости дня"

Падзяліцца: