Субота, 21.12.2024, 14:09 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Красавік » 17 » 18 красавіка - Міжнародны дзень помнікаў і мясьцінаў
08:49
18 красавіка - Міжнародны дзень помнікаў і мясьцінаў
Міжнародны дзень помнікаў і мясьцінаў — адзначаецца 18 красавіка па ініцыятыве ІКАМОС. Адзначаць гэтае сьвята было прынята на Міжнароднай асамблеі ІКАМОС у 1983 годзе. Першы раз святкаваньне праводзілася 18 красавіка 1984 году.
 
Мэтай гэтага дня ёсьць павелічэньне абазнанасьці грамадзтва адносна разнастайнасьці сусьветнай спадчыны, і ўсьведамленьня неабходнасьці яе аховы.

У 1972 ЮНЕСКА прыняла Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны, якая набыла моц у 1975 г. і да сучаснага моманту ратыфікаваная 184-мя краінамі. Менавіта ў працяг гэтай дзейнасьці пачала дзейнічаць Міжнародная Рада па пытаньнях помнікаў і гістарычных мясьцінаў ICOMOS.
У Беларусі толькі пачынаючы з 2003 году зарэгістраваны Беларускі камітэт ІКАМОС. МГА "Гісторыка" і шэраг іншых арганізацыяў заснавалі і працягваюць традыцыю адзначэньня Міжнароднага дню помнікаў і гістарычных мясьцінаў. Актыўнасьць скіраваная на асьвету грамадзянаў Беларусі, а таксама чыноўнікаў, у галіне Аховы спадчыны і ейнае значнасьці дзеля культуры і эканомікі нашай краіны. (па матэрыялам http://be-x-old.wikipedia.org)

Дэвізам Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў (International Day for Monuments and Sites) сталі словы: «Захаваем нашу гістарычную радзіму».

Гэты Дзень заснаваны ў 1982 годзе Асамблеяй Міжнароднай Рады па пытаньнях аховы помнікаў і славутых месцаў (ICOMOS), створанай пры ЮНЕСКА. Сьвята адзначаецца ў сьвеце з 18 красавіка 1984 года.

У 1924 годзе ў СССР Інструкцыяй Наркамасьветы быў распрацаваны Указ (на падставе пастановы Усерасійскага ЦВК і Саўнаркама ад 7 ліпеня 1924 года), па якому выканаўчым камітэтам ставілася ў абавязак сачыць за тым, каб «гарадзішча, курганы, магільнікі і іншыя месцы, якія прадстаўляюць гістарычную каштоўнасць , не расхіналіся, не раскопваліся ў якіх-небудзь гаспадарчых мэтах, а ў акружнасьці помнікаў заставалася б недатыкальнай ахоўная паласа ад адной сажні і больш, у залежнасьці ад памеру і значэньня помніка».

У 1934 годзе выйшла пастанова, згодна з якім забаронныя меры Указа сталі лічыць састарэлымі і неўжывальныя з прычыны вялізнага размаху гаспадарчага будаўніцтва.

У 1976 годзе ў Савецкім Саюзе быў прыняты Закон «Аб ахове і выкарыстаньні помнікаў гісторыі і культуры», але гэты закон фактычна не працаваў. У цяперашні час сітуацыя ідзе яшчэ горш - адпаведных законаў альбо няма, альбо яны не выконваюцца. Помнікі, гістарычныя месцы і запаведныя зоны неміласэрна знішчаюцца, а вінаватыя ў гэтым не нясуць, як правіла, ніякага пакарання.

У Эўропе да гісторыі адносяцца значна асцярожней, эўрапейскія краіны захоўваюць нават гістарычныя ландшафты і пейзажы мясцовасьці. Напрыклад, у Францыі праводзяць аднаўленчыя працы ландшафтаў памятных месцаў нават пасля археалагічных раскопак. На поўначы Англіі ў практычна некранутым выглядзе захаваны Адрыянаў вал, пабудаваны пры рымскім імператары Адрыяне для аховы паўночных межаў імперыі, які працягнуўся на 117 кіламетраў. (па матэрыялам http://www.calend.ru)

Праглядаў: 1331 | Дадаў: DzedFyodar | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]