Субота, 21.12.2024, 15:21 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Сакавік » 06

 Крыніца: рэпартаж тэлеканала "СТВ" (ctv.by

Будынак на скрыжаваньні праспекта Незалежнасьці й вуліцы Казлова ў канцы 19 стагоддзя быў на далёкай ускраіне Менска, вядомай як Залатая Горка. Разрастацца горад пачаў толькі ў 30-я гады 20 стагоддзя. Паводле першага плану рэканструкцыі і развіцьця сталіцы, тут пачалося будаўніцтва архітэктурных ансамбляў, якія павінны былі стаць часткай ўпрыгожваньня галоўнай трохкіламетровай магістралі горада - вуліцы Савецкай.


У 1934 годзе на скрыжаваньні тады яшчэ Даўгабродскай (цяперашняй Казлова) і Савецкай (праспекта Незалежнасьці) пачалося будаўніцтва 100-кватэрнага Дома спецыялістаў. Для Менску таго часу гэта было вялікай падзеяй. Па праекце 25-гадовай Натальлі Маклецовай пабудавалі першы жылы дом з шасьціпавярховай сярэдняй часткай, з ліфтамі і падвалам. Аднак Дом сьпецыялістаў не прастаяў і сямі гадоў. Падчас авіяналёту 24 чэрвеня 1941 ён быў разбураны.
... Чытаць далей »
Праглядаў: 1442 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 06.03.2012 | Каментары (0)