Як паведамляе інфармацыйнае агенства
"Мінск-Навіны":
11 сакавіка, 13:32, Вольга Жарына
Аб'ект на сталічнай вуліцы Даўгабродскай, 18, будаваўся як інжынерна-лабараторны корпус Мінскага завода аўтаматычных ліній ім. П.М. Машэрава.
Доўгі час ён заставаўся незапатрабаваным. Затым будынак перадалі Міністэрству адукацыі, і ў 2009 годзе пачалося яго пераўтварэньне ў вучэбна-лабараторны корпус Міжнароднага экалагічнага універсітэта імя. А.Д. Сахарава.
Як паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» у адміністрацыі Партызанскага раёна, завяршыць рэканструкцыю плануецца ў 2014 годзе. Акрамя работ у самым корпусе трэба будзе пабудаваць пешаходную эстакаду да будынка, якое размешчана ніжэй за ўзровень праезнай часткі. Будзе добраўпарадкавана і прылеглая тэрыторыя.