Як паведамляе інфармацыйнае агенства
"Мінск-Навіны": 15 сакавіка, 11:20, Святлана Фралянкова
Работы па рэканструкцыі гістарычнага цэнтра сталіцы мяркуецца скончыць да красавіка 2014 года. Пра гэта, як перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька на прэс-канферэнцыі ў гарадской ратушы.
«Нас толькі хвалюе вуліца Гандлёвая, - адзначыў М. Ладуцька. - Там ужо вызначаны інвестары, праўда, з адным з іх мы будзем скасоўваць дамову - не атрымліваецца выбудаваць канструктыўныя адносіны ў інтарэсах эканомікі горада».
Па словах старшыні Мінгарвыканкама, у траўні-чэрвені гэтага года на вуліцы Інтэрнацыянальнай адкрыецца новая гасьцініца. Акрамя таго, на першых паверхах будынкаў у гістарычным цэнтры з'явіцца больш крам, кавярань і іншых аб'ектаў турыстычнай інфраструктуры. Часткі вуліц Камсамольскай і Інтэрнацыянальнай да вуліцы Нямігі ў бягучым годзе плануецца
...
Чытаць далей »