МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Галоўная »
2012 » Сакавік » 19
Як паведамляе агенства "Мінск-Навіны" 19 сакавіка, 15:16, Зміцер Ісайчук
19 сакавіка 1934 рашэньнем Мінгарсавета 10 вуліц і завулкаў зьмянілі назвы. Як нагадвае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», Венгерскі завулак быў перайменаваны ў Берасцянскі, Вялікая Татарская вуліца - у вуліцу Дзімітрава, Татарскі завулак - у завулак Калгасны, вуліца Турэцкая - у Беламорскую, вуліца Козыраўская - у Гогалеўскую, Кітайская - ва Ўсходнюю, Жыдоўская - у Калектарную, Зацюрэмны завулак - у завулак Берсана, Пярсідскі - у Перемежны, Украінскі - у Рабкораўскі.
|
Як паведамляе агенства "Мінск Навіны": 16 сакавіка, 14:22, Дзмітрый Ісайчук У Менску 17 сакавіка 1938 года ўтвораны Сталінскі, Варашылаўскі і Кагановіцкі раёны. Як нагадвае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», Прэзідыум ЦВК БССР прыняў пастанову аб арганізацыі ў сталіцы рэспублікі трох гарадскіх раёнаў, «улічваючы значны рост насельніцтва горада Менску і неабходнасьць набліжэньня кіраўніцтва Савета да насельніцтва, а таксама неабходнасьць найхутчэйшай ліквідацыі наступстваў шкодніцтва ў гарадской гаспадарцы». Тады ў горадзе пражывала 218 тыс. чалавек. 20 ліпеня 1957 г. Кагановіцкі раён быў перайменаваны ў Кастрычніцкі, а з 2 лістапада 1961 Сталінскі і Варашылаўскі сталі называцца Заводскім і Савецкім адпаведна.
|
|