Субота, 21.12.2024, 14:36 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Красавік » 25
Як паведамляе агенства "Мінск-навіны", 21 красавіка, 11:04, Зміцер Ісайчук

У Савецкім раёне Менску 21 красавіка 1979 года адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі новага дэндралагічнага парку.

Як нагадвае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», ён размясьціўся на месцы былога Камароўскага балота, дзе ў 1911 годзе была адкрыта Менская балотная станцыя - першая ў Расеі навуковая ўстанова, якая займалася праблемамі асушэньня і выкарыстаньня тарфяна-багністых глеб для сельскагаспадарчага расьлінаводства. Працы на ёй вяліся аж да 70-х гадоў мінулага стагоддзя.

Па прапанове Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі на тэрыторыі былой Менскай балотнай станцыі быў разбіты дэндралагічны парк.

У 1992 годзе ён быў названы паркам Дружбы народаў.
Праглядаў: 1321 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 25.04.2012 | Каментары (0)