МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Галоўная »
2012 » Травень » 16
Археалагічныя раскопы на гарадзішчы на рацэ Менцы адновяцца ў канцы траўня. Пасьля шматгадовага перапынку навукоўцы-археолагі вернуцца на археалагічны комплекс на рацэ Менцы ў вярхоўях ракі Пціч ў вёсцы Гарадзішча Шчамысьліцкага сельсавета. Дапамагаць праводзіць раскопы будуць студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Адпаведнае пагадненьне паміж ВНУ і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ўжо падпісана.
- Археалагічны комплекс на рацэ Менцы - вельмі цікавы помнік гісторыі, - кажа Андрэй Вайцяховіч, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН. - Практычна 15 гадоў тут не вяліся палявыя раскопы, толькі ў мінулым годзе працавала пробная экспедыцыя. У траўні 2012 студэнты, валанцёры і гісторыкі распачнуць больш маштабныя дасьледаваньні. Само гарадзішча сёньня - звычайны пагорак. Гэтая тэрыторыя амаль цалкам даследавана. Асноўныя праца будзе весьціся на пасадзе - жылая мясцовасьць за межамі ўмацаваньняў. Дэталёвыя дасьледаваньні гэтага комплексу
...
Чытаць далей »
|
|