Аляксандр Лычаўко фота Bundesarchiv, часопіса Life, з сайта CharonBoat.com і форуму Reibert.info TUT.BY
28 чэрвеня 1941 г, на сёмы дзень вайны, нямецка-фашысцкія войскі пасьля масіраванай бамбардзіроўкі, увайшлі ў Менск. Пачалася акупацыя, якая працягвалася 1100 дзён. Менск стаў цэнтрам генеральнага камісарыята "Беларусь" у складзе рэйхскамісарыята Остланд. Амаль адразу ў горадзе актывізавалася падпольле, пра які Іван Новікаў напісаў кнігу "Руіны страляюць ўва ўпор".
Нямецкая авіяцыя вядзе бамбаваньне Менску, 25 чэрве
... Чытаць далей »
29 чэрвеня 1982 года адкрыта першая чарга абноўленага Траецкага перадмесьця. Як нагадвае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», у гэты дзень сімбалічны ключ ад адрэстаўраваных будынкаў, якія выходзяць фасадамі на плошчу 8 Сакавіка, быў урачыста ўручаны старшыні Цэнтральнага райвыканкама А.І. Засадычу. У іх размясьціліся «Старавіленская карчма", кнігарня «Вянок» і рэстаўрацыйныя майстэрні.
Мемарыяльную дошку ў гонар Героя Беларусі, народнага мастака СССР і Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага ўрачыста адкрылі сёньня ў Менску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дошка створана скульптарам Валянцінам Занковічам за кошт гарадскога бюджэту на падставе рашэньня Мінгарвыканкама. Устаноўлена яна на доме па вуліцы Беламорскай, 17, дзе пражываў мастак.
"Яшчэ пры жыцьці Міхаіл Савіцкі прасіў, каб усё было зроблена сьціпла, без пампезнасьці. Нават без партрэта. Усе гэтыя пажаданьні я ўлічыў пры стварэньні дошкі", - сказаў скульптар. І, сапраўды, акрамя пераліку галоўных рэгалій мастака на мемарыяльнай дошцы намаляваны толькі пэндзлі і палітра.
Як адзначыў намесьнік старшыні грамадскага аб'яднаньня "Беларускі саюз мастакоў" Рыгор Сітніца, Міхаіл Савіцкі зрабіў для сваёй Р
... Чытаць далей »