Субота, 21.12.2024, 14:30 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Сьнежань » 9 » Было - стала: плошча Леніна/Незалежнасьці ў 1964 годзе і сёньня
13:51
Было - стала: плошча Леніна/Незалежнасьці ў 1964 годзе і сёньня
Працягваем збіраць матэрыялы з параўнаньнямі гарадскіх здымкаў розных часоў. Сёньня матэрыял пра плошчу Незалежнасьці.

У 1964 годзе французскі гісторык і камуніст Жак Дюпак'е калясіў на аўтамабілі па Савецкім Саюзе і ненадоўга спыніўся ў Менску. Будучы ў горадзе, ён зрабіў некалькі фотаздымкаў цэнтральнага праспекта беларускай сталіцы і яго плошчаў. Прапануем параўнаць, як змяніліся гэтыя месцы за мінулыя паўстагоддзя.

Такім чынам, адна з самых шырокіх плошчаў Эўропы часоў будаўніцтва светлага камуністычнага заўтра. Дом урада.


Нашы дні. Елі каля будынка прыкметна падрасьлі, інакш спланаваная тэрыторыя самой плошчы. У астатнім усё стабільна. Помнік Леніну на сваім месцы, герб і той ня моцна змяніўся.

Выгляд на гатэль "Мінск" (адкрыўся ў 1959 годзе) і Галоўпаштамт. Праспект патанае ў зеляніне.

Прайшло 48 гадоў.


Погляд у процілеглы бок.


Сёньняшні фотаздымак.


Новы будынак педагагічнага універсітэта з'явіўся на плошчы толькі ў 1990 годзе (адным з суаўтараў праекта выступаў былы галоўны архітэктар Мінска Віктар Нікіцін). А канчаткова знешні выгляд плошчы быў сфармаваны да 2006 года, калі завяршылася будаўніцтва падземнага гандлёвага цэнтра "Сталіца".

Аўтар: Мікалай Градзюшка. Фота: Улад Барысевіч, http://iconotheque-russe.ehess.fr

Праглядаў: 1722 | Дадаў: DzedFyodar | Тэгі: плошча | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]