Субота, 21.12.2024, 14:11 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Травень » 22 » Двухпавярховыя дамы па вуліцы Гастэлы плянуецца зьнесьці
15:26
Двухпавярховыя дамы па вуліцы Гастэлы плянуецца зьнесьці
У Цэнтральным раёне праходзіць грамадскае абмеркаваньне праекта рэканструкцыі 2-4-павярховых дамоў у квартале вуліц Грыбаедава - Гастэла - Тарханава.

Як расказала на сустрэчы з жыхарамі квартала архітэктар УП «Мінскпраект» Галіна Перліна, па праекце прапаноўваецца зьнесьці двухпавярховыя дамы № 7а па вуліцы Тарханава і № 8 і 10 па вуліцы Гастэлы. На іх месцы намечана пабудаваць четырохпод'ездны 5-7-павярховы каркасны дом на 85 кватэр з падземным гаражом і аб'ектамі абслугоўваньня.

Трох- і чатырохпавярховы дамы па вуліцах Грыбаедава, Тарханава і Гастэлы прапануецца надбудаваць на 1-2 ўзроўню і адначасова правесьці іх капітальны рамонт. Падчас капрамонту будзе выканана цеплавая рэабілітацыя будынкаў, заменены вокны, інжынерныя сеткі, ашкляненьне бальконаў.

Рэканструкцыю плянуецца пачаць з дамоў № 14 і 16 па вуліцы Гастэлы.

Праектныя матэрыялы зараз выстаўлены для азнаямленьня ў будынку адміністрацыі Цэнтральнага раёна. Насельніцтву прапаноўваецца пісьмова выказаць сваё меркаванне аб праекце.

Агенства "Мінск-Навіны" Вольга Жарына

Праглядаў: 1285 | Дадаў: DzedFyodar | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]