Субота, 21.12.2024, 14:29 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Ліпень » 27 » Гісторыя з працягам
10:37
Гісторыя з працягам


Гістарычнае ядро ​​Менску аднаўляецца без малога ўжо 10 гадоў. У 2003 годзе на плошчы Свабоды з'явілася Менская ратуша, крыху пазьней па суседстве вырасла гасьцініца «Эўропа», а зусім нядаўна аднаўлена царква Сьвятога Духа, у якой размясьцілася канцэртная заля.

Зараз актыўна ідуць працы па рэканструкцыі комплексу былога кляштара бернардынцаў, а на падыходзе яшчэ адзін буйны праект - інвестары плануюць забудаваць цотны бок вуліцы Зыбіцкай, былой Гандлёвай. Ажыцьцяўленьне гэтых задум і стане фінішным этапам пераўтварэньняў Верхняга горада.

Музеі ды гатэль

Кляштар бернардынаў праіснаваў з XVI да XVIII стагоддзя і быў зачынены пасьля паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі. Пазьней пад яго дахам месьціліся ваенныя ды пажарныя падраздзяленьні, турма. Да нашых дзён пабудовы дайшлі ня ў лепшым выглядзе, а сёе-тое ацалела толькі фрагментарна.

- Застаўшуюся частку кляштарнага комплексу на вуліцы Кірылы і Мяфода рэканструююць і рэстаўруюць, а страчаныя пабудовы адновяць зноўку, - распавядае навуковы кіраўнік аб'екта Сяргей Багласаў. - Новая частка будзе некалькі іншай і па колеры, і па матэрыялах, каб лёгка адрозьнівалася ад гістарычнай.

Архітэктары з гісторыкамі доўга вырашалі, што размясьціць у абнаўляемым комплексе. Аптымальным палічылі такі варыянт: у асноўным корпусе будуць гасьцінічныя нумары. Да гатэля прылягаюць аднаўляемыя аднапавярховыя будынкі. У іх размесьцяцца рэстарацыя, спартовы комплекс гасьцініцы, цырульня, інтэрнэт-цэнтр, клуб, бар, кніжная крама, пракат гістарычных касьцюмаў.

У комплексе таксама з'явяцца некалькі невялікіх музэяў. На месцы былога карэтнай адрыны і будынка, дзе размяшчаліся пажарныя, створаць музэі карэт і пажарнай справы. Знойдзецца месца і для археалагічнай экспазіцыі, якая будзе дэманстраваць падземныя фрагменты старых пабудоў. Будуць адноўлены старыя ўнутраныя дворыкі. Завяршыць працы плануецца ў 2013 годзе.

Дух часу

Па цотным баку вуліцы Зыбіцкай з'явяцца некалькі кварталаў. Пакуль гэтае месца займае невялікая зялёная зона.

У старым Менску тут была драўляная забудова, якая ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзя амаль цалкам змянілася каменнай, у асноўным двухпавярховай. Першыя паверхі займалі гандлёвыя крамы і майстэрні рамесьнікаў, вышэй размяшчаліся кватэры, якія здаваліся ў наём, у дварах знаходзіліся флігелі, гаспадарчыя пабудовы.

У гады Вялікай Айчыннай вайны частка будынкаў на вуліцы была разбурана, а ацалелыя пабудовы па цотным баку знесены ў 1950-60-я гады.

- Узнавіць гістарычную забудову на Зыбіцкай было немагчыма, таму што сучасная вуліца значна шырэй, чым была раней, яе трасіроўка зрушаная, як і рэчышча Сьвіслачы, - кажа галоўны архітэктар праекта Сяргей Багласаў. - Таму, калі прымалі рашэньне аб будаўніцтве па цотным баку, выразна разумелі, што гэта будзе новая архітэктура, на якую як бы накладзеныя маскі фасадаў страчаных будынкаў.

Паводле задумы архітэктараў, па Зыбіцкай бліжэй да ракі запланаваны выставачна-дзелавы цэнтар, рэстарацыі, кавярні, аб'екты гандлю і абслугоўваньня, гасцініца на 90 нумароў для прыёму турыстычных груп, падземная аўтастаянка.

У зялёнай зоне архітэктары прапануюць зрабіць дзіцячую роварную дарожку з атракцыёнамі (хаткамі, перашкодамі і іншым), арганізаваць пракат ровараў. Побач дарэчным будзе дзіцячае кафэ.

Канчатковы праект забудовы знаходзіцца ў распрацоўцы.

Паводле выданьня "Вячэрні Мінск"

Праглядаў: 1696 | Дадаў: DzedFyodar | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]