МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
09:16 Нараджэньне новых вуліц - адразу з дзясятак! | |
1. Вуліца Праграмістаў. Так прапануецца назваць існуючы праезд паміж вуліцамі Акадэміка Купрэвіча і Францыска Скарыны. 2. Вуліца Герояў Сталінграда. Так прапануецца назваць запраектаваную вуліцу №5 ад вул. Рагачоўскай да праезду каля спартыўнага комплексу "Уручча" (у гэтым годзе адзначаецца 70-годдзе Сталінградскай бітвы). 3. Вуліца Браслаўская. Гэткім назовам прапануецца называць запраектаваную вуліцу 4-е кальцо ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Ціміразева (у гонар Браслаўскіх азёр і горада Браслава). 4. Вуліца Княгінская. Імя для запраектаванай вуліцы №1 ад Ціміразева да праектаванай вуліцы №3 (па назве аграгарадка Княгінін Мядзельскага раёна Менскай вобласьці). 5. Вуліца Камайская. Імя для запраектаванай вуліцы №2 ад вуліцы Ціміразева да вуліцы 4-е кальцо (па назве возера на тэрыторыі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласьці). 6. Вуліца Мястроўская. Імя для запраектаванай вуліца №3 ад вуліцы Ціміразева да вуліцы 4-е кальцо (па назве возера Мястра ў Мядзелі). 7. Вуліца Ільянская. Імя для запраектаванай вуліца №5 ад вуліцы праектаванай №1 да вуліцы Нарачанскай (па назве аднайменнага аграгарадка ў Вілейскім раёне Менскай вобласьці). "У гэтым мікрараёне ўжо ёсць вуліцы Нарачанская і Мядзельская, таму абраныя сугучныя геаграфічныя назвы", - адзначыла начальнік упраўленьня культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава. 8. Вуліца Курсанта Гвішыяні. Імя для запраектаванай вуліцы №1 ад вуліцы Герояў 120-й дывізіі да вуліцы Рагачоўскай. Дзмітрый Гвішыяні 1978 года нараджэньня быў прызваны ў рады Ўзброеных сіл Беларусі, затым вучыўся ў ваеннай акадэміі. У ноч з 28 на 29 жніўня 1999 года ў раёне станцыі Драгічын загарэўся пасажырскі цягнік. Курсант дапамог патушыць падпалены лакаматыў. За гераічны ўчынак, які каштаваў яму жыцьця, курсант пасьмяротна узнагароджаны ордэнам "За асабістую мужнасьць". Імя курсанта было раней прысвоена вуліцы, якая знаходзіцца на закрытай тэрыторыі ваеннай акадэміі. "Улічваючы, што праектаваная вуліца №1 з'яўляецца як бы працягам дадзенай вуліцы, камісія падтрымала прапанову аб прысваеньні ёй імя Гвішыяні", - адзначыла Віталіна Рудзікава. 9. Вуліца Акадэміка Карскага. Імя для вуліцы №2 у межах вуліц Шаранговіча, Гарэцкага, Рафіева. Яўхім Карскі - знакаміты акадэмік-славіст, этнограф, аўтар больш за 700 навуковых прац, у тым ліку працы "Беларусы" у трох тамах, якую называюць энцыклапедыяй беларусазнаўства. 10. Вуліца Юрыя Семянякі. Імя для вуліцы №5 у межах вуліц Шаранговіча, Гарэцкага, Рафіева. Юрый Семяняка - беларускі кампазітар, узнагароджаны ордэнамі Пашаны, імя Леніна, Дружбы народаў, Дзяржаўнай прэміяй БССР. | |
|
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |