МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
13:38 У кнізе «Гісторыя АЗС» апісана развіцьцё заправак Беларусі з 1926 года | |
Учора ў Менску адбылася прэзентацыя ўнікальнай для нашай краіны кнігі «Гісторыя АЗС у Беларусі. Дзень за днём». Кніга распавядае пра тое, як запраўляліся першыя аўтамабілі, як захоўвалася паліва, як яго транспартавалі, як прыйшлі да разуменьня неабходнасьці стварэньня «асобна ўзведзеных заправачных пунктаў» для аўтатранспарту. Як апісана ў «Гісторыі», першая запраўка грамадскага карыстаньня ў нашай краіне з'явілася ў 1932 годзе - у Менску, у раёне перасячэньня вуліц Няміга і Раманаўская Слабада. На той момант па дарогах краіны ездзіла ўсяго 735 аўтамабіляў. Улады вырашылі, што адной АЗС будзе дастаткова. Як сказана ў кнізе, першы аўтамабіль на тэрыторыі Расійскай імперыі з'явіўся восеньню 1891 ў Адэсе. Гэта быў Panhard&Levassor, ён належаў рэдактару газэты «Адэскі лісток». У 1895 годзе аўтамабіль з'явіўся ў Беларусі. Да 1915 года парк машынаў складаў 10-20 аўто. Яны належалі губернатару Менска, камандзіру 4-га армейскага корпуса, арыстакрату-спартсмену. Карова ў тыя часы каштавала 5 рублёў, ровар - 75, а аўтамабіль - 2000. Першай у сьвеце аўтазапраўкай можна лічыць аптэку ў горадзе Віслох (Германія). У 1888 годзе жонка прамыслоўца Бенца здзяйсняла працяглую паездку і паліва ў шляху скончылася. Яна спынілася ў аптэцы - тады там прадаваўся бензін, ён выкарыстоўваўся як антысептычны сродак і як плямаачышальник. Спачатку ў Менску запраўляліся «з бочак». Потым з'явіліся ведамасныя запраўкі. Першая з іх была арганізавана ў 1929 годзе ў гаражы Автаўпраўленьня Менскага Вокріспалкома, які размяшчаўся ў раёне цяперашняй вул. Фабрыцыўса. У 1928 годзе ў краіне было 184 аўтамабілі. Ну а пазней (у 1932 годзе), з развіцьцём аўтамабілізацыі, з'явіліся запраўкі грамадскага карыстаньня. З таго часу прайшло каля 80 гадоў. Сёньня па ўзроўні аўтамабілізацыі Беларусь абганяе многія краіны. У Расеі на тысячу жыхароў прыпадае 230 аўто, у Польшчы - 243, у нашай краіне - 261. Па дадзеных за 2011 год, на адну АЗС у РБ прыходзіцца 3480 аўтамабіляў, ёсць таксама іншая статыстыка - на мільён беларусаў прыпадае 75 АЗС. Аўтарам кнігі стаў Уладзімір Валожынскі, эксперт па гісторыі беларускай сталіцы, аўтар праекта "Мінск стары і новы». Выданьне выйшла невялікім накладам - 1000 асобнікаў. Наўрад ці яго можна будзе сустрэць у крамах. Чакаецца, што кніга будзе перададзена галоўным бібліятэкам Менску і профільным навучальным установам. Паводле: auto.onliner.by Фота: Аркадзь Собалеў
| |
|
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |