Субота, 21.12.2024, 16:52 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Люты » 16 » У Мінску капітальнага рамонту патрабуюць 25% дамоў
08:20
У Мінску капітальнага рамонту патрабуюць 25% дамоў

Крыніца: БелаПАН 15 лютага 2012

Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар ДА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Уладзімір Рэентовіч 15 лютага на прэс-канферэнцыі, прысвечанай паляпшэнню якасці жыллёва-камунальных паслуг.

У той жа час, адзначыў ён, у параўнанні з 2011 годам аб’ём работ па капітальным рамонце паменшыцца. «У 2011 годзе было выканана 700 тысяч квадратных метраў капітальнага рамонту. Крызіс адбіўся на фарміраванні планаў бягучага рамонту і капітальнага рамонту ў цэлым у аб’ёмах выканання работ у гэтым годзе. Так, было запланавана 700 тысяч квадратных метраў капітальнага рамонту, а пакуль пад выдзеленае фінансаванне мы сфарміравалі толькі 600 тысяч квадратных метраў. 100 тысяч квадратных метраў — гэта 20 жылых дамоў. Каб было зразумела, растлумачу: да бягучага рамонту ў нас адносіцца тое, што можна выконваць да 50% аб’ёму. Калі больш за 50%, напрыклад, неабходна замяніць увесь дах або інжынерныя сеткі дома, то тады гэты будынак ужо трапляе ў праграму капітальнага рамонту», — расказаў дырэктар.

Ён таксама адзначыў, што 311 дамоў у Мінску вызначаны пад знос.

«Фарміруюцца праграмы забудовы ўчасткаў. Гэтыя праграмы прадугледжваюць знос пэўных жылых дамоў. Аднак знос ажыццяўляецца толькі тады, калі з’явіцца інвестар, гатовы ўзяць гэтую жылую забудову. Інвестар абавязаны за свой кошт адсяліць грамадзян з дома, вызначанага пад знос. Цяпер 311 жылых дамоў выстаўлена на аўкцыёны для інвестараў», — заключыў Рэентовіч.

Праглядаў: 1357 | Дадаў: DzedFyodar | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]