МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Галоўная » 2012 Жнівень 31 » У памяць аб былым мэры
Падзяліцца:
13:02 У памяць аб былым мэры | |
Заўтра, 1 верасня, у дзень, калі спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэньня Міхаіла Якаўлевіча, на мапе горада з'явіцца новая назва: «Парк імя М.Я. Паўлава». Месьціцца ён паміж вуліцамі Касманаўтаў, Бялецкага, праспектамі Любімава і Дзяржынскага. Увесь мінулы тыдзень тут кіпела праца. Супрацоўнікі УП «Зеленбуд Маскоўскага раёну» прыводзілі ў парадак тэрыторыю, стрыглі газоны і кусты, ачысьцілі ад назапашанага за многія гады хламу дно маляўнічага штучнага вадаёма. Прынялі ўдзел у рабоце па акультурваньні будучага парка і некаторыя жыхары бліжэйшых дамоў. Падчас суботніка яны збіралі і выносілі сьмецьце з зялёнай зоны, фарбавалі лаўкі. У першы восеньскі дзень ля ўваходу ў зону адпачынку з боку праспекта Любімава адбудзецца мітынг, падчас якога будзе адкрыты памятны знак у гонар аднаго з выбітных кіраўнікоў нашага горада. Міхаіл Якаўлевіч пакінуў глыбокі след ня толькі ў абліччы сталіцы ў выглядзе адладжанага гаспадарчага комплексу, жылых кварталаў, унікальных будынкаў, але і ў душах менчукоў. З заўтрашняга дня ў Менску з'явіцца куток ягонага імя. Ва ўрачыстасьцях прымуць удзел прадстаўнікі Мінгарвыканкама, Мінгарсавета, раённых адміністрацый і грамадскасьці горада. Паводле "МК" | |
|
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |