МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Галоўная » 2012 Люты 16 » У Менску 311 жылых дамоў падлягаюць зносу.
Падзяліцца:
10:54 У Менску 311 жылых дамоў падлягаюць зносу. | |
Кацірына Марковіч, БЕЛТАУ Менску 311 жылых дамоў падлягаюць зносу. Пра гэта паведаміў журналістам генеральны дырэктар дзяржаўнага аб'яднання "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Уладзімір Раянтовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Штогод у Менску каля 10 жылых дамоў пераводзяцца ў нежылы фонд з наступным адсяленнем грамадзян і зносам будынка. Усяго ў беларускай сталіцы 311 жылых дамоў падлягаюць зносу, так як выкананьне работ па іх капітальнаму рамонту і рэканструкцыі немэтазгодныя", - адзначыў Уладзімір Раянтовіч. Генеральны дырэктар аб'яднаньня паведаміў, што гэта няшматпавярховыя забудовы, аднаўленьне якіх магчыма толькі шляхам рэканструкцыі, што ў два і больш разоў вышэйшы за кошт новага будаўніцтва. "Сродкаў на іх аднаўленьне ў дзяржавы няма, таму фармуюцца інвестыцыйныя праграмы забудовы участкаў, на якіх знаходзяцца гэтыя дамы. Інвестар, які будзе гатовы ўзяць ўчастак, будзе абавязаны адсяліць грамадзян і ажыццявіць знос будынка", - сказаў ён. | |
|
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |