МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
13:08 "З думкаю пра сапраўднае." | |
На сустрэчы былі затронуты пытаньні захаваньня нашага горада, мэтады рэканструкцыі старога Менску, пралікі і магчымыя шляхі выхаду з сёняшняй сітуацыі. Словы, якія павінны дайсьці да тых людзей і чыноўнікаў, якія прымаюць рашэньні і аддаюць загады. На сустрэчы прадстаўніком Таварыства быў агучаны пазоў да дзяржаўных дзеячаў, адміністрацыі горада Менск і інвестараў: Па гэтаму ня трэба укладаць грошы ў незаконныя праекты. Рана, ці позна сітуацыя будзе вяртацца ў прававое рэчышча і незаконныя інвестыцыі будуць разглядацца з пункту гледжаньня ўласнасьці.” Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры мае свой погляд на забудову вул. Гандлёвай, тэрыторыі Нізкага і Мяснога рынкаў і паўднёва-ўсходняй часткі Замчышча ў Гістарычным цэнтры Менску. Гэтаму праекту і быў прысьвечаны відэаралік. (Рэпартаж з прэзентацыі http://pomniki.budzma.org/news/z-dumkayu-pra-saprawdnaye). Матэрыял можна прагледзіць тут http://budzma.org/news/zabudova-handlyovaj-rynkau-i-zamchyshcha-u-minsku-videa.html. | |
|
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |