МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Цэрквы » Аляксандра Неўскага |
Царква Аляксандра Неўскага. Царква Аляксандра Неўскага пабудавана ў псеўдарускім стылі ў 1898 годзе ў гонар перамогі ў расейска-турэцкай вайне 1877-78 гг. Царква ўяўляе з сябе трохнефны аднаапсідны чатырохстоўпны купальны храм. Мае асіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, у цэнтры якой узвышаецца масіўны купал на васьмігранным барабане, завершаны цыбулічнай галойкай. Дамінантай кампазіцыі з'яўляецца высокая званіца з шатровым пакрыцьцём, разьмешчаная над бабінцам і вытрыманая ў адзіным стылі з архітэктурай храма. Багатую плястыку фасадам царквы дадаюць аркатурныя паясы, складаныя шматслойныя арачкі над аконнымі і дзвярнымі праёмамі, арнаментальныя фрызы, калёнкі. Падкупальная прастора абмежаваная чатырма складанымі ў сячэньні слупамі і аб'яднана з бакавымі нефамі арачнымі праёмамі. Алтарная частка адасоблена ад асноўнага памяшканьня і ўзвышаецца на тры прыступкі паўколавага абрысу. На ўнутраных сьценах храма маюцца мемарыяльныя дошкі з імёнамі ваяроў-беларусаў 30-й артылерыйскай брыгады, ды 119-га Каломенскага палка, гераічна загінуўшых пад Плеўнай. Менская царква Аляксандра Неўскага (вайсковыя могілкі). Вось так царква выглядала ў пачатку ХХ стагодзьзя. Царква Аляксандра Неўскага на Вайсковых могілках. Менская царква Аляксандра Неўскага. | |
Праглядаў: 2049 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |