МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Цэрквы » Петрапаўлаўская |
Петрапаўлаўская царква. Былыя назвы: Стварэньне каменнага храма і манастыра на гэтым месцы было ініцыявана ў пачатку XVII стагоддзя менскай праваслаўнай талакой, сабраўшай адпаведную колькасьць грошай. Пад пабудову храма і манастыра князёўнай Аўдоцьцяй Рыгораўнай Друцкай-Горскай была выдзелена зямля. Комплекс манастыра і царквы быў дабудаваны пад 1613 год. Асьвечаны храм быў у гонар апосталаў Пятра і Паўла. Першая палова 18-га стагодззя для храма была сумнай. Комплекс прыйшоў у заняпад. У 1793 годзе тут засталося толькі пяцёра манахаў. Расейскія ўлады скасавалі манастыр , а царкву рэканструявалі. Перабудовай царквы кіраваў першы губернскі архітэктар Фёдар Крамер. У 1795 годзе царкве надалі статус кафедральнага сабора Менскай епархіі і пейменавалі ў Кацярыненскі сабор у гонар пакутніцы Кацярыны, нябеснай заступніцы імператрыцы. Пасьля пераводу кафедральнага сабору ў новы будынак у 1870-х гадах Кацярыненскую царкву зноў перабудоўваюць. Над царквой узводзіцца купал, перабляецца іканастас. На сьценах царквы наносіцца новы роспіс. Правую прыбудову царквы пераасьвячаюць ў імя Мікалая Цудатворца. З-за жоўтай афарбоўкі сьцен царкву працяглыя часы называлі "жоўтай царквой". У 1933 годзе савецкія ўлады царкву зачынілі, а яго маёмасьць сканфіскавалі. Царкву прыстасавалі пад склад. Будынак падзялілі на тры паверхі, а роспісы зафарбавалі. У пасьляваенныя гады будынак царквы быў прыстасаваны пад архіў. У чэрвені Царква ўяўляе сабой трохнефную базіліку. У архітэктуры адлюстраваўся абарончы характар: галоўны фасад утваралі дзве вежы крапаснога тыпу са шлемападобнымі купаламі. Унутры іх вітыя лесьвіцы вялі да званіц. У вежах вузкія аконныя праёмы і крыжавідныя шчыліны. Сьцены тоўстыя, масіўныя, з высока ўзнятымі над зямлёй вокнамі. Царква некалькі разоў перабудоўвалася, што значна змяніла яе знешні выгляд. Будынак захаваны, у 1970-х гадах яму прыдадзены першапачатковы выгляд. Екацярыненская царква, былы мужчынскі манастыр Пятра й Паўла. Пабудаваны ў 1611-1613 гг. Екацярыненская царква. Менская Петрапаўлаўская царква. Петрапаўлаўская царква без адной вежы і з дарэвалюцыйнымі фрэскамі на фасадзе. Менская Петрапаўлаўская царква. | |
Праглядаў: 4272
| Тэгі: |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |