МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Касьцёлы » Кальварыйскі |
Касьцёл на Кальварыйскіх могілках. У 1673 годзе стольнік і надстараста Теадор Ваньковіч передаў ордэну францісканцаў свою зямлю на Кальварыі, што ў 7 вярстах ад горада, для пабудовы касьцёла "Уздвіжаньня Сьвятога Крыжа". Тады і быў пабудаваны драўляны касьцёл ордэна кармелітаў. У 1800 годзе Кальварыя пераходзіць да францісканцаў. З гэтага часу на могілках пачалі хаваць каталікоў. Могілкі ў той час былі далёка за горадам і заставаліся загараднымі да сярэдзіны ХХ стагодззя, калі, пасьля вайны, былі уведзены ў гарадскую рысу. У 1839 годзе ў сярэдзіне могілак на месцы драўлянай царквы паўстаў касьцёл з бутавага каменьня. У 1899 годзе ён быў адрамантаваны. На сёняшні час адносіцца да помнікаў неагатычнага стылю. Галоўны фасад Кальварыйскага касьцёла. Здымак канца ХІХ стагодззя. (крыніца здымка: У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.) Кальварыйскі касьцёл на старых паштоўках пачатку 20-га стагодззя. (крыніца: http://www.polona.pl) Галоўны фасад Кальварыйскага касьцёла. Фота 1983 года. (крыніца здымка: http://minsk-old-new.com) | |
Праглядаў: 1893
| Тэгі: |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |