Субота, 21.12.2024, 18:58 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Паркі » Курасоўшчынскі

Курасоўшчынскі парк
"Белы летнік" 

На вуліцы Казінца ёсьць невялічкая паркавая зона, якая вуліцай аддзяляецца ад Курасоўшчынскага парку. Але гэта лічыцца адной паркавай зонай. Зараз тут робіць гуляньні сьвят Кастрычніцкі раён Менску. Паркавая зона, ручай і пераробленае вадасховішча спрыяе правядзеньню сьвят, адпачынкаў. А сталася гэта з таго, што тут застаўся будынак - лецішча паноў Ададуравых "Белы летнік" (Белая дача) і навакольны парк.

Пабудаваны гэты будынак быў недзе ў канцы ХІХ ст. У той час гэта быў далёкі загарад, таму ён і стаўся летнікам, а не асноўным месцам пражываньня. А на большае ён і ня цягне.

Cвой сьлед у гісторыі будынак "Белага летніка" пакінуў як шпіталь міласэрнасьці ў вайне Расейскай Імпэрыі з Японіяй у пачатку ХХ ст.

Як сьведчаць архіўныя дакумэнты 1905 - 1906 гг: У Менску першы поезд міласэрнасьці спыніўся недалёка ад летніка Ададурава. Тут быў асьвечаны шпіталь для хворых і параненых у расейска-японскай вайне. Шпіталь у чатырох вёрстах паўднёвей ад Менску, ля самай Лібава-Роменскай чыгункі. Месца высокае, сухое, скрытае сасновым лесам. У будынку прасторныя сьветлыя пакоі для хворых і асобныя памяшканьні для сясьцёр міласэрнасьці й абслугоўваючых дактароў.

У пачатку 90-х гадоў ХХ ст. тут месьціўся фальклёрны клюб, а на зараз тут працягваецца капітальны рамонт будынку й прылеглага парку, са зьменай ляндшафтнага рэльефу.

Катэгорыя: Курасоўшчынскі | Дадаў: DzedFyodar (31.01.2012)
Праглядаў: 1452 | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]