Субота, 23.11.2024, 06:23 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Плошчы » Якуба Коласа

плошча Якуба Коласа (ад 1956 года)

Плошча Якуба Коласа (ад 1956 года)

Былыя назвы:
Камароўская плошча (ад 1952 да 1956 года),
Скрыжаваньне вуліц, драўляная забудова (да 1952 года)

Плошча Якуба Коласа пачала фармавацца ў пасьляваенныя 1950-я гады. Да гэтага часу гэта быў край горада. Сюды вяла Захар'еўская вуліца, якая дзялілася на Барысаўскі і Лагойскі тракт.

Тут на скрыжаваньні была простая забудова з драўляных хат. Знешні выгляд гэтай гарадской тэрыторыі пачаў прыкметна змяняцца толькі ў другой палове 1930-х гадоў, калі паміж двума дарогамі пачалі будаўніцтва будынка Беларускага інстытута фізкультуры. Гэта было адзіным шматпавярховым збудаваньнем у гэтай часцы горада. Інстытут велічна ўзвышаўся над вуліцамі з іх шматлікімі дашчанымі павільёнамі, у якіх размяшчаліся крамы і майстэрні.

Пасьля вайны 1941-1945 гадоў Менск стаў абнаўляцца і адбудоўвацца. У 1953 годзе перад інстытутам фізкультуры сплянавалі прастакутную плошчу памерам 400 на 130 метраў. Вакол яе былі ўзведзены паліграфічны камбінат, філармонія, жылыя дамы, ЦУМ.

Пасьля сьмерці Якуба Коласа ў 1956 годзе Камароўскую плошчу перайменавалі ў яго гонар. У лістападзе 1972 года, у дзень 90-годдзя народнага паэта, на плошчы адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка Якубу Коласу. Па абодва бакі ад манумента размясьціліся дзве скульптурныя групы, у якіх увасоблены вобразы герояў твораў пісьменьніка. Аўтары скульптурнага ансамбля - скульптар Заір Азгур і архітэктары Юрый Градаў, Георгій Заборскі, Леанід Левін.


Так выглядала Камароўская плошча перад пачаткам рэканструкцыі.


Інстытут фізкультуры. 1939 год.


Здымак часоў вайны 1941-1945 гадоў.

Савецкі танк прастаяў на плошчы амаль увесь акупацыйны час.


Здымак часоў вайны 1941-1945 гадоў. Савецкі танк прастаяў на плошчы амаль увесь акупацыйны час.

Здымак часоў вайны 1941-1945 гадоў.


Цяпер тут плошча Якуба Коласа.
Паваенны малюнак Анатоля Наліваева. Фота Юліі Дарашкевіч.


МТБ-82Д ў раёне пл. Якуба Коласа.
(крыніца: http://news.tut.by)

МТБ-82Д ў раёне пл. Якуба Коласа.


Пачатак і працы па рэканструкцыі Камароўскай плошчы.


Фота сярэдзны 1980-х гадоў.

Катэгорыя: Якуба Коласа | Дадаў: DzedFyodar (01.02.2012)
Праглядаў: 4304 | Тэгі: ЦУМ, філармонія | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]