МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Плошчы » Незалежнасьці |
Плошча Незалежнасьці (ад 1992 года) Былыя назвы: плошча імя Леніна (ад 1964 года), раней шчыльная забудова. Да другой паловы 19-га стагодззя паўднёвы захад Менску межаваўся сучаснай вуліцай Сьвярдлова, пакуль не пачалась будоўля чыгункі. Да гэтага часу тут была вольная прастора, куды з'язджаліся тарговыя людзі, каб гандляваць. У раёне плошчы (недзе пад педагагічным універсітэтам) стварыўся базар. Аб гэтым сьведчаць назовы: адна з былых вуліц, што праходзіла па тэрыторыі плошчы, называлась Базарнай. Чыгунку пусьцілі пасьля 1870-х гадоў і Менск пачаў хутка будавацца ў накірунку вакзала і чыгункі (паўднёва-усходні накірунак). У асноўным будаваліся драўляныя хаты, пакуль раён сучаснай плошчы ня стаў звышпапулярным. Так напачатку 20-га стагодззя ў раёне плошчы пачалі будавацца мураваныя дамы. Вуліца Захар'еўская (зарас Савецкая), уздоўж будучай плошчы, была шчыльна забудавана "шматпавярховымі" будынкамі заможных гараджан. У 1910 годзе тут паўстаў велічны касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (Чырвоны). Тады гэта было скрыжаваньне вуліц Захар'еўскай і Трубнай. Фармаваньне сучаснай плошчы Незалежнасьці пачалося напрыканцы 1920-х гадоў. У 1928 - 1931 гадах пабудаваны комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (цяпер педагагічны) па праекце архітэктараў І.Запарожца і Г.Лаўрова. Універсітэт пабудаваны на месцы болога рынку. У 1934 годзе было скончана будаўніцтва Дома Урада па праекту архітэктара І.Лангбарда. Цяперашні (пустой) від плошчы сфарміраваўся ўжо апасьля вайны 1941-1945 гадоў, калі былі зьнесены ўсе пабудовы ў сярэдзіне плошчы. Доўгі час плошча была з кругавым рухам транспатра, пакуль у пачатку 2000 гадоў тут не пачало будаўніцтва падзямельнага гандлёвага цэнтра. Цяпер гадлююць пад зямлёй у ГЦ "Сталіца". У нечым гісторя паўтараецца. Варыянт забудовы плошчы, 1930 год, архітэктар Лангбард І.Г. Плошча Леніна, 1969 г. Фота Юрыя Іванова. Па цэнтру стаяў пяціпавярховы будынак. Знаходзіўся на рагу вуліцы Савецкай і Земляробскага завулка. Быўшы даходны дом Я. Кастравіцкай, пабудаваны ў 1904 г. У 1920-е гады меў назву "Дом металістаў". Пасьля вайны ў гэтым будынку месьціўся МЗС, на першым паверсе якога месьціўся знакаміты "Гастраном" з жывымі рыбкамі і ювелірная крама з багатым выбарам упрагожваньняў. Пазьней будынак быў зьнесены. | |
Праглядаў: 1517
| Тэгі: |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |