МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Плошчы » Прывакзальная |
рывакзальная плошча. Дом №3.Будынак вакзала. Прыцярпеў чатыры перабудовы. Любы буйны горад пачынаецца з чыгуначнага вакзалу. Віленскі вакзал адчыніўся для пасажыраў у 1874 годзе. У 1890 годзе паміж драўлянымі пабудовамі быў пастаўлены каменны будынак вакзала з двума вежамі. Віленскі вакзал прыцягваў пасажыраў прыгожымі узорыстымі мурамі з чырвонай цэглы. Два двухпавярховыя карпусы, пастаўленыя тарцом да чыгуначнага палатна, злучаліся аднапавярховай каменнай галярэяй. Над карпусамі ўзвышаліся 2 вежы, на якіх па сьвятах вывешваліся сьцягі. У канцы 1920-х, пачатку 1930-х гадоў над цэнтральнай часкай вакзала надбудавалі другі паверх, але ўжо ў 1940 годзе вакзал капітальна рэканструявалі. Былі зьменены цэнтральная частка вакзала, зьніклі старыя вежы. У час вайны 1941-1945 гадоў будынак Віленскага вакзала быў часткова пашкоджаны і да 1949 года яго нарэшце прывялі ў годны выгляд. У 1980-1990 гады была прынята канцэпцыя зьмяненьня выгляга "галоўнай брамы" горада - чыгуначнага вакзала. Быў распрацаваны праект новага вакзала і ў 1991 годзе будынак быў поўнасьцю зруйнаваны. На яго месцы распачалась будоўля, якая доўжылася дзесяць год. Новы будынак чыгуначнага вакзала адчыніў свае дзверы для пасажыраў у сьнежні 2000 года. Фотаздымкаў драўлянага будынку Віленскага вакзала не захавалася. Будынак Віленскага вакзала. Канец 19-га стагодззя. Прывакзальная плошча. Пачатак 20-га стагодззя. Работнікі станцыі Менск Лібава-Роменскай чыгункі ля сьцен вакзала, 1906 г. Кандуктары ля сьцен вакзала. Будынак Віленскага вакзала. 1918 год. Позірк на Віленскі вакзал. 1920-я гады. Віленскі вакзал у 1920 годзе. На прывакзальнай плошчы было разваротнае кола трамвайных пуцей якраз вакол помніка ахвярам Курлоўскага расстрэлу. (крыніца: http://darriuss.livejournal.com) Перабудова будынку вакзала закранула цэнтральную частку, дзе над галоўным уваходам надбудавалі другі паверх. Перабудова праводзілася ў пачатку 1930-х гадоў. Фота Папова. 1930-я гады. Менскі пассажырскі вакзал. Фота 1935 года. (крыніца здымка: http://railwayz.info) Трэці варыянт вакзала. Фота часоў вайны 1941-1945 гг. Фота часоў вайны 1941-1945 гг. Hauptbahnhof, ён жа вакзал. Перадапошнія выявы былога будынка вакзала. Фота з архіва Беларускай чыгункі. Фота з архіва Беларускай чыгункі. 1991 год. Скончылася эра Віленскага вакзала. Руйнаваньне. На заднім плане бачна сьцяна "канкорса". 1991 год. Ідзе будоўля апошняй версіі чыгуначнага вакзала. | |
Праглядаў: 5302
| Тэгі: |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |