Субота, 23.11.2024, 01:51 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Плошчы » Свабоды

вул.Леніна - паміж вул.Інтэрнацыянальнай і пр.Незалежнасьці

Вуліца Леніна.
Кавалак вуліцы Леніна паміж вуліцай Інтэрнацыянальнай і праспектам Незалежнасьці.
Позірк ад плошчы Свабоды.


Пачатак вуліцы Губернатарскай (Леніна).

Пачатак вуліцы Губернатарскай


Позірк на Губернатарскую вуліцу (Леніна). Паштоўка пачатку 20-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Позірк на Губернатарскую вуліцу (Леніна)


Губернатарская вуліца (Леніна). Від ад Саборнай плошчы (пл.Свабоды). Будынак злева - гасьцініца "Эўропа". (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)

Губернатарская вуліца


Перспектыва вуліцы Губернатарскай на старых паштоўках пачатку 20-га стагодззя. (крыніца: http://www.polona.pl)

Перспектыва вуліцы Губернатарскай на старых паштоўках


Губернатарская, 10, дом Анцэліовіча, былы Ярохава.
Тэхнічная кантора С.А. Анцэліовіча існавала з 1878 года. Займалісь будоўлей вадаправодаў, каналізацыі, артэзіанскіх калодзежаў, лазень, пралень, паравога атапленьня, электраасьвятленьня. Гандлявала прываднымі рамянямі, прыладамі для лесапільных заводаў, інструментам, станкамі, гумовымі і пяньковымі рукавамі, помпамі, трубамі, змазачнымі алеямі ды ўцяпляльнымі матэрыяламі. Тут жа знаходзілася крама яраслаўскага палатна і саратаўскіх сарпінак (лёгкая паласатая ці клецістая б/п тканіна тыпу паркалю) Н.А.Варанкова. Будынак знаходзіўся на месцы крамы "Ноты", вул. Леніна, 4.

Губернатарская вуліца


Губернатарская вуліца ўпрыгожана сьцягамі. Вывеска "ЛЕВІНЪ" - нязьменны на ўсіх варыянтах гасьцініцы "Эўропа". Паштоўка пачатку 20-га стагодззя.  (крыніца: http://www.polona.pl)

Губернатарская вуліца ўпрыгожана сьцягамі


На няцотным баку Губернатарскай (Леніна) вуліцы месьціліся шляпная крама В.Мышалава, тытунёвая крама А.Рудэрмана, фотаатэл'е, ды шмат чаго яшчэ. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Губернатарская вуліца


Шасьціпавярховая гасьцініца "Эўропа" - "хмарачос" тагачаснага гораду, пабудавана ў 1906 - 1909 гадах у стылі мадэрн на месцы старой трохпавярховай. (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)

Шасьціпавярховая гасьцініца "Эўропа"


Гасьцініца "Эўропа" на старых паштоўках пачатку 20-га стагодззя. (крыніца: http://www.polona.pl)

Гасьцініца "Эўропа" на старых паштоўках


Гасьцініца "Эўропа" (крыніца: http://www.hoteleurope.by)


Апошнія перадрэвалюцыйныя часы. Саборная плошча, вуліца Губернатарская. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Саборная плошча, вуліца Губернатарская


Панарама вуліцы Леніна ў час вайны 1941-1945. На фотаздымку - кут плошчы Свабоды на скрыжаваньні з вуліцай Леніна. Злева - астанкі гасьцініцы "Эўропа". Як бачна на здымку, аднаўляць не было чаго. Фота 1944 г.

кут плошчы Свабоды на скрыжаваньні з вуліцай Леніна


Вуліцу Леніна пасьля вайны на гэтым кавалку пашырылі. Пусьцілі трамваі па  Інтэрнацыянальнай. Паміж дамамі на рагу з плошчай адчынілі кавярню "Марозіва" (Пінгвін). (крыніца: tvoya-stolica.bestpersons.ru)

null

Катэгорыя: Свабоды | Дадаў: DzedFyodar (01.02.2012)
Праглядаў: 2724 | Тэгі: гасьцініца, Эўропа | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]