Субота, 23.11.2024, 01:11 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Праспекты » Незалежнасьці

пр.Незалежнасьці - дом №22

Праспект Незалежнасьці. Дом №22 (дадатковы адрас - вул. Энгельса, 10)

На месцы гэтага дома знаходзіліся:
гасьцініца "Парыж",
Нямецкая кірха,
кінатэатар "Чырвоная Зорка"


Пасьля рэвалюцыі і да вайны 1941-1945 гг. з боку скрыжаваньня з Ленінскай (Леніна) вуліцай на гэтым месцы знаходзіўся кінатэатар "Чырвоная Зарка".

Здымак 1937 года. У цэнтры кінатэатар "Чырвоная Зорка", удалечыні гасьцініца "Парыж", а на месцы крайняга справа будынка пасьля вайны пабудуюць будынак для нацыянальнага банка.

У цэнтры кінатэатар "Чырвоная Зорка"


Кінатэатар "Чырвоная Зорка" на рагу вуліц Савецкай (пр.Незалежнасьці) і Ленінскай (Леніна). (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Кінатэатар "Чырвоная Зорка"


Недзе пасярэдзіне дома №22 па праспекце Незалежнасьці знаходзілася Нямецкая Кірха.

Нямецкая Кірха


З боку скрыжаваньня з Петрапаўлаўскай (Энгельса) вуліцай на месцы дома №22 па праспекце Незалежнасьці да вайны 1941-1945 гг. знаходзілася гасьцініца "Парыж".

Былая гасьцініца "Парыж" - першае памяшканьне ДКА (на рагу сучасных праспекта Незалежнасьці і вуліцы Энгельса - побач Малая сцэна тэатра Янкі Купалы). Злева ўваход у цэнтральны парк.

25 і 27 чэрвеня 1911 года ў залі гасьцініцы адбыўся спектакль па п'есе Каруся Каганца "Модны шляхцюк". Гэта быў першы ў Менску тэатральны выступ славутай беларускай трупы пад кіраўніцтвам Ігната Буйніцкага. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Былая гасьцініца "Парыж"


Гасьцініца "Парыж" у часе акупацыі 1941-1944 гг. (былы адрас - рог Захар'еўскай і Петрапаўлаўскай, 88/26), зарас тут дом з уваходам у мэтро на скрыжаваньні Энгельса і праспекта Незалежнасьці. (крыніца)

Гасьцініца "Парыж"

Катэгорыя: Незалежнасьці | Дадаў: DzedFyodar (30.01.2012)
Праглядаў: 2058 | Тэгі: метро | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]