МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Праспекты » Незалежнасьці |
Праспект Незалежнасьці (ад 2005 года). Былыя назвы: У канцы 18 - пачатку 19 стагодззя Менск інтэнсіўна пашыраўся. На гарадскім валу спраектавалі новую вуліцу і назвалі яе Захар'еўскай у памяць пра менскага губернатара Захара Карнеева - ініцыятара распрацоўкі першага праектнага плана забудовы Менску 1797 - 1800 гадоў. Захар'еўская вуліца першапачаткова распасьцілалася ад моста праз раку Сьвіслач да скрыжавання з сучаснай вуліцай Камсамольскай. Менск працягваў пашырацца і вуліцу Захар'еўскую падоўжылі. Да сярэдзіны 19 стагодззя з паўднёвага захаду яна даходзіла да пачатку сучаснай плошчы Незалежнасьці, а з паўночнага ўсходу — да Залатой Горкі (скрыжаваньне з сучасным праспектам Машэрава). Ад другой паловы 19 стагодззя Захар'еўская вуліца стала галоўнай гарадской вуліцай і яе пачалі інтэнсіўна забудоўваць гасьцініцамі, гандлёвымі і жылымі дамамі. Тут размяшчаліся банкі, найлепшыя гарадскія крамы, прэстыжныя гатэлі, кавярні, рэстараны, кінатэатры, найважнейшыя дзяржаўныя і грамадскія ўстановы. Гэта былі двух-, чатырохпавярховыя будынкі ў стылі класіцызму, эклектыкі і мадэрну. Пасьля сацыялістычнай рэвалюцыі, у 1922 годзе вуліцу Захар'еўскую перанайменавалі ў Савецкую вуліцу. У 1920—1930-х гадах тут пабудавалі некалькі арыгінальных архітэктурных будынкаў у стылі канструктывізму, а ў шмат якіх старых дамах надбудавалі паверхі. У Другую сусветную вайну большасць пабудоваў на вуліцы Савецкай былі пашкоджаныя. У адпаведнасьці з генеральнымі планамі пасьляваеннай рэканструкцыі Менску практычна ўсю даваенную забудову, за выключэньнем некалькіх дамоў, савецкія улады пастанавілі знесьці. У 1950-х гадах на месцы старой Захар'еўскай (Савецкай) вуліцы створаны арыгінальны архітэктурна-горада-будаўнічы ансамбль у духу сацыялістычнага рэалізму. Назву новаму ўтварэньню далі адпаведную - праспект Сталіна. Новы праспект павінен быў увасабляць сацыялістычнае пераўтварэньне горада. Потым ад 1962 года праспект называўся Ленінскім, а ў канцы 20 - пачатку 21 стагодззя - праспектам Францыска Скарыны. Калонна бежанцаў (чы нямецкіх ваенных) рухаюцца праз Менск у накірунку Аляксандраўскага (цэнтральнага) ськвера. Чатырохпавярховы будынак зьлева па вуліцы Захар'еўскай - сучасны кут Кастрычніцкай плошчы. Фотаздымак часоў 2-ой сусьветнай вайны. Здымак 1941 г. Tomasz Wiśniewski (www.szukamypolski.com) Першая гарадская электрастанцыя. Найбольш радыкальныя зьмены ў абліччы гарадской электрастанцыі адбыліся ў 1954-56 гады. Тады будынак водаправодна-электрычнай станцыі быў прыстасаваны пад Дом физкультуры. Менавіта ў той час электрастанцыя страціла Неагатычныя рысы дэкору, характэрныя для прамысловых будынкаў пачатку XX стагоддзя, і набыла новыя рысы сталінскага класіцызму. Кавалак праспекта Леніна (Незалежнасьці) ўздоўж дамоў №№61, 63, 67 - карпусоў палетэхнічнага інстытута (сучасны БНТУ) На фота справа бачны заложаны фундамент пад будынак цырка. Скрыжаваньне вуліцы Казлова й Ленінскага праспекта. Фота з архіва Андрэя Гардзіенкі. Будоўля станцыі метро "Кастрычніцкая" і выхада з яе на Кастрычніцкую плошчу і вуліцу Чырвонаармейскую, 1980-я гады. (з архіва Максіма Пятрова) Праспект уздоўж дзіцячага парка Чалюскінцаў. | |
Праглядаў: 2317
| Тэгі: |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |