МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Праспекты » Незалежнасьці |
Праспект Незалежнасьці. Дом №19(дадатковы адрас: вул.Камсамольская, 23). Дом Машкілейсона. У гэтым жа будынку была гасьцініца "Адэса" на 39 нумароў і пры ёй рэстарацыя "Мядзьведзь" В.Голуба з асобнымі кабінетамі і ўваходам з боку Багадзельнай. У рэстарацыі ладзіліся музычныя выступы. У гэтай гасьцініцы 3 чэрвеня 1913 года спыняўся Янка Купала. Зарас тут Цэнтральная кніжная крама па пр. Незалежнасьці, 19. (крыніца здымка: В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001) На былой Захар'еўскай вуліцы месьцілася губернская земская управа. У адным з памяшканьняў будынка у 1916-1917 гадах працаваў Максім Багдановіч. Цяпер ля гэтага мейсца дом з крамамі "Паўлінка" і "Ласунак". Паштоўка пачатку 20-га стагодззя.(крыніца: http://www.polona.pl) Дом на вуліцы Захар'еўскай (пр.Незалежнасьці). Зарас ў новым доме на яго месцы месьціцца крама "Лакамка". (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.) Праспект Леніна. Скрыжаваньне з вуліцай Камсамольскай. | |
Праглядаў: 1946
| Тэгі: |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |