МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Праспекты » Незалежнасьці |
Праспект Незалежнасьці. Позірк уздоўж Захар'еўскай вуліцы (пр.Незалежнасьці) ад Захар'еўскага завулка (вул.Гарадскі Вал). На здымку ў левым ніжнім куце бачна чыгуначная царква (не існуе) на сучаснай плошчы Мясьнікова. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.) Захар'еўская вуліца. Месца ў раёне кнігарні "Падпісныя выданьні". (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.) Квартал паміж Серпухаўскай (Валадарскага) і Багадзельнай (Камсамольскай). Рэстарацыя "Усход". Знаходзіўся ў доме Хаціневер па вул.Захар'еўскай, 62. Была обсталявана электраасьвятленьнем, мела асобныя кабінеты. (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001) Вуліца Захар'еўская. Позірк на скрыжаваньне сучасных праспекта і вуліцы Камсамольскай. Справа, за чалавекам, трохпавярховая гасьцініца "Гарні". Зьлева, за скрыжаваньнем, трохпавярховая гасьцініца "Адэса". Захар'еўская вуліца. Польскі банк. Позірк ад вуліцы Багадзельнай (Камсамольскай). (з асабістага архіву А. Ціжоўкі. Фота зроблена ў 1970-х гг. з арыгіналу паштоўкі пачатку 20 ст.) | |
Праглядаў: 1881
| Тэгі: |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |