МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Праспекты » Партызанскі |
Праспект Партызанскі. Дом №6. Філіял «Рамонтна-механічны завод» дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс». У 1930-х гадах на гэтым месцы была ствонана станцыя па тэхнічнаму абслугоўваньню аўтамабіляў. У 1940-я гады майстэрні перапрафіяляваліся на капітальны рамонт аўтамабіляў і матацыклаў. У часе Айчыннай вайны 1941-1944 гадоў будынкі майстэрняз былі разбураны. У 1944-46 гадах будынкі адбудоўваліся. А 6 Лістапада 1944 года Пастановай Савета Народных Камісараў БССР № 798 быў афіцыйна утвораны Менскі аўтарамонтны завод Наркамата аўтатранспарту БССР рэспубліканскага значэньня. З 1972 года завод з'яўляецца галоўным прадпрыемствам аб'яднаньня "Аўтарамонт". Спецыялізуецца на капітальным рамонце агрэгатаў аўтамабіляў МАЗ, КрАЗ, ЗІЛ-130. У 1976-78 гадах завод быў рэканструяваны. | |
Праглядаў: 1617 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |