МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Скверы » Аляксандраўскі |
Аляксандраўскі сквер. Былыя назвы: Народныя назвы: Плошчу пад скверам пераплянавалі ў рэгулярны Аляксандраўскі сквер ў 1872 годзе. Гэты год лічыцца годам заснаваньня скверу. У траўні 1869 года была асьвешчана часоўня ў імя Аляксандра Неўскага, пабудаваная ля ўваходу ў Аляксандраўскі сквер на рагу вуліц Захар'еўскай (пр. Незалежнасьці) і Дамініканскай (вул. Энгельса). Капліца Сьвятога Аляксандра Неўскага пры ўваходзе ў Аляксандраўскі сквер. Паштоўка канца 19-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.) Аляксандраўскі сквер. У цэнтры яго знаходзіўся фантан са скульптурнай кампазіцыяй "Хлопчык зь лебедзем" (італьянскі скульптар Л.Берніні). Фантан усталяваны ў 1874 годзе. (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001) Сярод дрэваў і кветак хаваецца фантан "Хлопчык з лебедзем". 1930-я гады. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.) Аляксандраўскі сквер з боку вуліцы Скобелеўскай (Чырвонаармейскай). (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001) Алея Аляксандраўскага сквера ўздоўж Падгорнай вуліцы (К.Маркса). 1930-я гады. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.) | |
Праглядаў: 2205
| Тэгі: |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |