Панядзелак, 30.12.2024, 19:48 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Стадыёны » Дынама

Cтадыён "Дынама"

Cтадыён "Дынама".


Стадыён "Дынама" быў афіцыйна адкрыты 12 чэрвеня 1934 года. 

Новы стадыён стаў самай папулярнай спартовай пляцоўкай Менску і ня мог змясьціць усіх балельшчыкаў. Ужо ў 1937-1939 гадах была праведзена першая рэканструкцыя.

Стадыён "Дымнама" быў поўнасьцю разбураны ў час Вялікай Айчыннай вайны. Новы спартовы комплекс на ранейшым месцы быў узведзены ў 1947-1954 гадах.

Сучасны выгляд стадыён набыў перад Алімпіядай-80. У перыяд 1978-1980 гадоў напярэдадні ХХ Алімпійскіх гульняў стадыён быў рэканструяваны спецыяльна для правядзення матчаў адборачнага футбольнага турніра алімпіяды. У ходзе рэканструкцыі над заходняй трыбунай ўзвялі другі ярус, а пад трыбунамі размясьцілі залы для спартовых гульняў, барацьбы, бокса. Ўмяшчальнасьць стадыёна стала 50 050 гледачоў. У часе алімпіяды 1980 года на газоне менскага стадыёна «Дынама» адбыліся 7 матчаў алімпійскага футбольнага турніру.

Позірк на вакзал з боку стадыёна "Данама". Фота з архіва Андрэя Трусава. Гэта недзе 1949 год.
(Крыніца http://minsk-old-new.com)

Позірк на вакзал з боку стадыёна "Данама".


Зьнята ў пачатку 1950-х гадоў.
(Фотаздымак узяты з газэты "Советская Белоруссия" № 103 ад 7.06.2003 г. Аўтар Папковіч Л.І.)

Зьнята ў пачатку 1950-х гадоў


Стадыён "Дынама".
("Мінск", каляровае фота В.Цюкеля і Н.Граноўскага. Выдавецтва "Прагрэс". Масква. 1962г.) 

Стадыён "Дынама".


Фота Іванова Н.А., 1966 г.

Фота Іванова Н.А., 1966 г.

(фота з сайта www.mk.by)

стадыён Дынама

Катэгорыя: Дынама | Дадаў: DzedFyodar (01.02.2012)
Праглядаў: 1991 | Тэгі: Дынама | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]