МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Акадэмічная |
вуліца Акадэмічная (ад 1930 г.)
Вуліца Акадэмічная (ад 1930-х гадоў). Даўжыня вулісы складае каля 1820 м. ад праспекта Незалежнасьці да вуліцы Сталетава. Па яе кавалку ад скрыжаваньня з вуліцай Сурганава да вуліцы Сталетава праходзіць частка 2-га гарадскога транспартнага кола. Да 1920-х гадоў тут быў сасновы гай. Вуліца пачала фармавацца ў 1930-я гады. У 1931 годзе ўзведзены карпусы клінічнага гарадка, у 1939 годзе пабудаваны галоўны корпус Акадэміі Навук БССР. Шпаркая забудова вуліцы адносіцца да 1960-70 гадоў. Тут размясьціліся жылыя дамы, корпус Прэзыдыюма АН БССР, будынкі розных інстытутаў. Да вуліцы прылягае тэрыторыя батанічнага саду. | |
Праглядаў: 1544
| Тэгі: |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |