МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Багдановіча |
Вуліца Максіма Багдановіча (ад 1989 года) Былыя назвы: Нямецка-фашісцкія войскі 25 чэрвеня 1941 года падышлі да горада. Нягледзячы на жорсткі супраціў рэрулярных войск, 26 чэрвеня 1941 года сюды, рыча рухавікамі, уварваліся танкі нямецкага генерала Готта. Фота з архіва Тацьцяны Шостак. У часе акупацыі 1941 год. Яшчэ адзін здымак, крыху далей ад Нямігі. Подпіс кажа, што знята 27 чэрвеня 1941 года, але першыя часткі немцаў увайшлі ў Менск днём пазней. Бранемашыны ідуць па вуліцы Багдановіча (справа - плот цяперашняй другой гарадской лякарні). (крыніца) Наноў пабудаваны мост праз Сьвіслач. Пачатак 1970-х. Фота Рамана Кракава. У пачатку вуліцы М.Горкага (М.Багдановіча). Позірк на мост і ў бок Нямігі. 1978 год. (знойдзена Аляксеем Нікіціным) На Траецкай Гары, побач з Воперным тэатрам быў ўсталяваны помнік Максіму Багдановічу. Стаяў ён ля вуліцы Янкі Купалы і позірк яго накіроўваўся на Верхні горад. Аднак у часе рэканструкцыі плошчы Парыжскай Камуны помнік Багдановічу перанесьлі да вуліцы ягонага імя. Позірк яго пры гэтым быў накіраваны на раку Сьвіслач, якая была добра бачна праз вуліцу Заборскага. Гэта быў яшчэ 2008 год. | |
Праглядаў: 3148
| Тэгі: |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |