МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Чырвонаармейская |
Вуліца Чырвонаармейская (ад 1919 года). Былыя назвы: Вуліца Скобелеўская (Чырвонаармейская). Пачатак ХХ стагодзьзя. Позірк у бок сучаснага праспекта і плошчы, злева Аляксандраўскі сквер, справа, замест земскага музэю - танк. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.) Вуліца Скобелеўская (Чырвонаармейская) ад скрыжаваньня з вуліцай Падгорнай (К.Маркса). Першая воданапорная вежа - на скрыжаваньні Захар'еўскай (пр.Незалежнасьці) і Скобелеўскай (Чырвонаармейскай) вуліц, пры гарадскім скверы. Цяпер правей вежы - спуск у метро. Справа будынак захаваўся. Вуліца Скобелеўская (Чырвонаармейская). Злева частка першай воданапорнай вежы. Позірк на сучасную Кастрычніцкую плошчу, 1940 г. Менскі земскі музэй. Будынак стаяў на рагу вуліц Скобелеўскай (Чырвонаармейская) і Падгорнай (К.Маркса). Цяпер на гэтым мейсцы помнік-танк. (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001) Будынак Грамадскага сходу на скрыжаваньні Скобелеўскай (Чырвонаармейскай) і Падгорнай (Маркса) вуліц. Паштоўка пачатку 20-га стагодззя. (крыніца: http://www.polona.pl) Будынак Грамадскага сходу на скрыжаваньні Скобелеўскай (Чырвонаармейскай) і Падгорнай (Маркса) вуліц. Паштоўка пачатку 20-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.) Вуліца Чырвонаармейская. Позірк ад Дома Чырвонай Арміі. Фота 1937 г. Фота часоў вайны 1941-1945 гг. Здымак зроблены з аднаго з верхніх паверхаў будынку Генеральнага Камісарыята (Рэзыдэнцыя Прэзыдэнта), які не знама чаму абнесьлі плотам. Магчыма ў час здымкі сканчаліся працы па будоўле будынка. На месцы дома ў цэнтры кадра стаіць танк на пастаменце. Позірк на скрыжаваньне з вуліцай Кірава. ("Мінск", каляровае фота В.Цюкеля і Н.Граноўскага. Выдавецтва "Прагрэс". Масква. 1962г.) | |
Праглядаў: 2089
| Тэгі: |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |