Субота, 23.11.2024, 01:15 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Чырвонаармейская

вул.Чырвонаармейская - дом №03 - Дом афіцэраў

Вуліца Чырвонаармейская. Дом №3.
Цэнтральны дом афіцэраў.
Архітэктар І. Лангбард.

Сучасны выгляд будынак атрымаў пасьля рэканструкцыі 1934-39 гадоў.


Комплекс Архірэйскага дома і царквы Покрыва Прысьвятой Багародзіцы. Паштоўка канца 19-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Комплекс Архірэйскага дома і царквы


Архірэйскі дом і царква Покрыва Прысьвятой Багародзіцы (1885 год) па вуліцы Скобелеўскай (Чырвонаармейская). Царква знаходзілася на мейсцы цяперашняга Дому афіцэраў. (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)

Архірэйскі дом і царква Покрыва Прысьвятой Багародзіцы


У 1930-я гады комплекс Архірэйскага дома і царквы Покрыва Прысьвятой Багародзіцы перабудаваны пад будынак для Саўнаркама БССР. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

будынак для Саўнаркама БССР


На працягу 1934-1939 гэты будынак поўнасьцю зьмяніў выгляд. Новы будынак на старых падмурках паўстаў па праекту І.Лінгбарда. Новы будынак быў пабудаваны як Дом чырвонай арміі. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Дом чырвонай арміі


Дом чырвонай арміі. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Дом чырвонай арміі


Дом чырвонай арміі.


Дом чырвонай арміі.


На здымку курсанты СБМ маршыруюць уздоўж Дома Афіцэраў, які ў вайну быў "афіціргаймом" (Offizierheim – даслоўна "дом афіцэраў" чы "клуб афіцэраў"). Фота часоў вайны 1941-1945 гг. (крыніца)

Фота часоў вайны 1941-1945 гг. Дом Афіцэраў.


Так выглядаў пасьля вызваленьня Менску Акружны дом Чырвонай Арміі - сучасны Цэнтральны дом афіцэраў. (крыніца: http://naviny.by)

Так выглядаў пасьля вызваленьня Менску Акружны дом Чырвонай Арміі


Пасьля вайны 1941-1945 гадоў Дом чырвонай арміі стаў Акружным домам афіцэраў імя К.Е.Варашылава.


Цэнтральны Дом афіцэраў. Здымак зроблены ў 1957 г. з боку Цэнтральнага скверу. Фота Іванова Н.А.


Катэгорыя: Чырвонаармейская | Дадаў: DzedFyodar (31.01.2012)
Праглядаў: 4813 | Тэгі: Дом афіцэраў | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]