Панядзелак, 25.11.2024, 00:16 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Энгельса

вул.Энгельса - дом №7 - Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы

Вуліца Энгельса. Дом №7.

Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы.

Колішні Менскі гарадскі тэатар.

Пабудаваны ў Аляксандраўскім скверы ў 1890 годзе (архітэктар Карэл Казлоўскі, інжынер К.Увядзенскі). З 1920 года - першы беларускі дзяржаўны тэатар.

У час Вялікай айчыннай вайны тэатр амаль не пацярпеў, а вось пасьля яе зведаў значныя змены ў ходзе некалькіх рэканструкцый. Спачатку, у 1949 годзе, па праекце Георгія Заборскага рэканструявалі інтэр'еры. Потым, па праекце Абрама Духана, да будынка тэатра "дадалі" прыбудовы. Усе гэтыя пераўтварэньні ўсё далей адводзілі тэатр ад яго гістарычнага аблічча.

Пасьля рэканструкцыі ў 1958 годзе будынак страціў свой прыгожы клясычны выгляд. З 1994 году - Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы.


а) Гарадскі тэатар на старых паштоўках. В.М.Целеш, "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001 год.
б) Тэатар ў 2008 годзе.

Гаразскі тэатар на старых паштоўках.
Тэатар імя Янкі Купалы


Будынак Менскага гарадскога тэатра. Паштоўка канца 19-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Будынак Менскага гарадскога тэатра


Гарадскі тэатар.
а) Так выглядаў будынак тэатру ў канцы ХIХ стагодззя.
б) Тэатар у 2008 годзе.

Менскі гарадскі тэатар
Тэатар імя Янкі Купалы


Гарадскі тэатр у Аляксандраўскім парку.
а) з асабістага архіву А. Ціжоўкі. Фота зроблена ў 1970-х гг. з арыгіналу паштоўкі пачатку 20 ст.
б) фота 2007 года, Федзюковіч Юрась

Гарадскі тэатр у Аляксандраўскім парку
Тэатар імя Янкі Купалы


Дарэвалюцыйны здымак гарадского тэатра.


Так выглядаў Купалаўскі на пачатку мінулага стагоддзя. (крыніца: tio.by)

тэатр імя Я.Коласа


Менскі гарадскі тэатар на старых паштоўках пачатку 20-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Менскі гарадскі тэатар


Менскі гарадскі тэатар на старых паштоўках пачатку 20-га стагодззя. (крыніца: http://www.polona.pl)

Менскі гарадскі тэатар на старых паштоўках пачатку 20-га стагодззя


Беларускі дзяржаўны тэатар у 1930-я гады. На верхатуры прышпілены герб БССР, на афішы: спектакаль "Хто ідзе". (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Беларускі дзяржаўны тэатар у 1930-я гады


Здымкі часоў вайны 1941-1945 гг. Перад вайной тэатр меў назву: "Белдзярждрамтэатр". У часы акупацыі тэатр працягваў працаваць. Менавіта ў ім 27 чэрвеня 1944 года сабраўся 2-гі Ўсебеларускі кангрэс, эвакуяваны потым у Кёнігзберг. (крыніца)

"Белдзярждрамтэатр"

Здымак часоў вайны 1941-1945 гг.


Будынак тэатру ім. Янкі Купалы.
а) Здымак зроблены ў 1956 г. Фота Іванова Н.А.
б) Фота Юрась Федзюковіч, 2007 год.

Будынак тэатру ім. Янкі Купалы
Будынак тэатру ім. Янкі Купалы


Будынак тэатру імя Янкі Купылы ў мірныя пасьляваенныя часы савецкай БССР.

Будынак тэатру імя Янкі Купылы


Театр імя Янкі Купалы. Фота 1957-58 гг. Копія з паштоўкі. З архіва П.Растоўцава.


Будынак тэатра пасьля рэканструкцыі.

Будынак тэатра пасьля рэканструкцыі

Катэгорыя: Энгельса | Дадаў: DzedFyodar (31.01.2012)
Праглядаў: 6457 | Тэгі: тэатр | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]