МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Інтэрнацыянальная |
Вуліца Інтэрнацыянальная паміж вуліцамі Леніна і Энгельса. Адзін з самых старых фотаздымкаў месца, дзе цяпер знаходзіцца Акадэмія музыкі, (ён жа з'яўляецца адным з першых вядомых фогаграфічных выяў Менска) адносіцца да 1850-60 гг. Першы будынак справа - гасьцініца Поляка, пазней "Эўропа". Выдаюшчыеся па фронце - менскі гарадскі тэатр (зарас на яго месцы і месцы, дзе раней была разьмешчана гасьцініца "Эўропа" пабудаваны сучасны гатэль з аднайменным назовам). На месцы наступных за ім дамоў (дом Ляхоўскіх і дом Гаўрыловіча ў ХІХ ст.) і знаходзіцца Акадэмія музыкі. Расейска-Азіяцкі банк, знаходзіўся ў трохпавярховым будынку побач з гасьцініцай "Эўропа". У ХІХ ст. гэта гарадскі тэатар. У 1852 годзе на яго сцэне была пастаўлена лібрэта В.Дуніна-Марцынкевіча на музыку С.Манюшкі і К.Кжыжаноўскага першая беларуская камічная вопера "Ідылія" пад назвай "Сялянка". (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001) г. Менск. Касьцёл Сьв. Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў. Здымак пач. 20 ст. г. Менск. Касьцёл Сьв. Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў. Стан па Другой сусьветнай вайне. г. Менск. Касьцёл Сьв. Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў. Стан па Другой сусьветнай вайне. У часе вайны. Малюнак Анатоля Наліваева, фота Юліі Дарашкевіч. На заднім плане злева - танк "Т-34". Знаходзіцца ў тым раёне, дзе яшчэ нядаўна ўзвышаліся пабудовы дамініканскага манастыра. | |
Праглядаў: 2074
| Тэгі: |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |