МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Камсамольская |
вул.Камсамольская - дом №12
Вуліца Камсамольская. Дом №12 Выгляд вуліцы ў перыяд правядзеньня буйнамаштабных земляных работ. Раён скрыжаваньня з Рэвалюцыйнай. У трэцім злева доме (XIX - пач. XX ст.) у дарэвалюцыйны час знаходзілася гасьцініца. Прыкладна ў 1960-1970-я гады гэты трохпавярховы будынак разам з суседнім, такім жа па вышыні (лявей), будзе перабудаваны. Па сутнасьці, яны "зліюцца" ў адно цэлае. Зверху дададуць два паверхі, прыбяруць балконы. У нашы дні, пасьля ўсіх "наватарскіх эксперыментаў", адзіны архітэктурны аб'ект, пазбаўлены ранейшага дэкору, выглядае нічым не характэрнай "скрынкай". а) Фота - 27 жніўня 1955 года. б) http://news.tut.by - 2012 год. | |
Праглядаў: 1464 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |