Субота, 23.11.2024, 01:13 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Каржанеўскага

вул.Каржанеўскага - дом №33, корп.1

Вуліца Каржанеўскага. Дом №33, корпус 1.

Ля плошчы Казінца на месцы гэтага дома быў пустыр, дзе ў канцы 80-х быў усталяваны самалёт ТУ-134. У ім першапачаткова абсталявалі кавярню-марозіва "Ікар". Чарга ўваходзіла па хваставому трапу, а спускалася па лабавому. Па першым часе убіцца туды не было магчымасьці. Марозіва елі за маленькімі столікамі і хутка сыходзілі, каб даць магчымасьць астатнім. Дзеці былі ў захапленьні.

Гэта праўда хутка скончылася, самалёт зачынілі для наведвальнікаў. Потым нехта з прадпрыімчывых адчыніў тут стрэльбішча "Юны снайпер". Яно карысталася папулярнасьцю, пакуль не загадзілася канчаткова. Працяглы час самалёт стаяў зачынены і паціху разбіраўся падлеткамі. Вакол яго ўвесь час была арганізавана дзіцячая пляцоўка. Тут на новыя гады ставілі елку і праводзілі розныя мерапрыемствы на сьвяты.


Самалёт Ту-134, у якім была арганізавана кавярня "Ікар".
Крыніца здымка: http://realt.onliner.by

Самалёт Ту-134, у якім была арганізавана кавярня "Ікар"


Каля самалёта была ўладкованая арыгінальная дзіцячая пляцоўка з ракетай і галавой волата ў шлеме. У пачатку 1990-х яго разабралі, а ўчастак забудавалі. На гэтым рэдкім каляровым здымку Ту-134 пакалечаны хуліганамі.
Аўтар здымка Юрый Кабернік

самалёт ТУ-134

Катэгорыя: Каржанеўскага | Дадаў: DzedFyodar (18.04.2012)
Праглядаў: 1508 | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]